Вікіпедыя:Вікілетнік-2017
Вікілетнік-2017
Беларусь, Капыль, 11—17 ліпеня 2017 г.
Ці адбудзецца Вікілетнік?
правіцьТак, летняя школа «Вікілетнік—2017» гарантавана адбудзецца.
Фармат мерапрыемства
правіцьГлабальны майстар-клас па Вікі-тэхналогіях з практычным ухілам.
Мэта
правіцьПаскарэнне і ўдасканаленне абмену арганізацыйнымі, сацыяльнымі і тэхнічнымі ведамі паміж актыўнымі вікіпачаткоўцамі і вікіпедыстамі з вопытам.
Рабочая мова
правіцьМагчымы эпізадычна: украінская, руская, англійская, нямецкая.
Агульнае апісанне
правіць- У мерапрыемстве прыме ўдзел недзе 20 чалавек з розных гарадоў Беларусі, Украіны, Польшчы і Нямеччыны.
- 11 ліпеня ўдзельнікі летніка сустракаюцца ў Мінску, каб трапіць на арганізаваную дастаўку іх на аграсядзібу ў горад Капыль. Месца і час збору будуць абвешчаны ў хуткім часе. Раніцай 17 ліпеня на заказаным транспарце будзе арганізавана вяртанне назад у Мінск.
- На аграсядзібе удзельнікі будуць забяспечаны трохразовым харчаваннем, пакоямі для начлега і пасцельнай бялізнай, матэрыяламі для вучэбных заняткаў, а таксама хуткасным Інтэрнэтам (з сабой вельмі пажадана мець ноўтбук).
- Кожны дзень акрамя вікімедыйных заняткаў удзельнікаў будзе чакаць культурна-забаўляльна-пазнавальна-рэлаксацыйная праграма:
- Гульні на свежым паветры
- Экскурсія па Капылю
- Падарожжы па навакольных славутасцях (абмяркоўваюцца паездкі ў Нясвіж, пасёлкі Леніна і Цімкавічы)
- Вікі-танцы
- Конкурсы
- Лазня
- Гурткі па спартыўных актыўнасцях: футбол, валейбол, бег, шахматы, танцы.
- Гурткі па творчых актыўнасцях: маляванне (стрытарт, маляванне на сумках), вязанне.
У час летніка будзе працаваць прафесійны фатограф.
Будзе разыграны вялікі камплект прызоў і падарункаў.
Вядуцца перамовы наконт арэнды ровараў для кароткіх падарожжаў.
Што патрабуецца
правіць- Знайсці 1—2 выкладчыкаў
- 4—5 валанцёраў
- 4—5 ноўтбукаў
- Агра-хата (умяшчальнасць 20+ чалавек з начоўкай) + хуткасны Інтэрнэт
- Транспарт па дастаўцы ўдзельнікаў у Агра—хату і назад
- Канцтавары (маркеры, ватманы)
- Харчаванне трохразовае
Іншае
правіць- Сумеснае гатаванне ежы (скласці меню, спіс дзяжурных) — пад пытаннем