Ноўтбук

складаны партатыўны персанальны кампутар для мабільнага выкарыстання

Ноўтбук (англ.: notebook — нататнік), або лэптоп — партатыўны персанальны камп’ютар, у корпусе якога аб’яднаны тыповыя кампаненты ПК, уключаючы дысплей, клавіятуру і прыладу ўказання (звычайна сенсарная панэль, ці тачпад) і акумулятарныя батарэі. Ноўтбукі маюць невялікі памер, вагу. Час аўтаномнай працы ноўтбука звычайна складае ад 1 да 15 гадзін.

Ноўтбук MacBook Air

Гісторыя правіць

Ідэю стварэння партатыўнай вылічальнай машыны «памерам з нататнік, які мае плоскі манітор і можа падключацца да сетак без правадоў» вылучыў начальнік даследчай лабараторыі фірмы Xerox Алан Кей у 1968 г.

У 1979 годзе па заказе NASA Вільям Могрыдж (кампанія Grid Systems) стварыў першы ў свеце ноўтбук Grid Compass (аператыўная памяць аб'ёмам 340 КБ, працэсар Intel 8086 с тактавай частатой 8 МГц). Гэты ноўтбук выкарыстоўваўся ў праграме Space Shuttle.

Першая агульнаграмадзянская мадэль Osborne 1 (маса 11 кг, аператыўная памяць 64 Кб, працэсар Zilog Z80A с тактавай частатой 4 МГц, два дыскавода 5,25 цалі, тры порты, у тым ліку для далучэння мадэма, манахромны дысплей 8,75х6,6 см, які мясціў 24 радкі по 52 сімвала; 69 клавіш) была створана вынаходцам Адамам Озбарнам (Adam Osborne) у 1981 годзе і каштавала $1795. З-за маркетынгавай памылкі (аб пачатку продажаў наступнай мадэлі Osborne Vixen было абвешчана задоўга да паступлення машын у рэалізацыю, што негатыўна сказалася на продажах першай мадэлі Osborne 1) кампанія згалела.

У 1982 годзе кампанія Compaq паспяхова прадставіла IBM PC-сумяшчальны партатыўны камп’ютар на базе працэсара Intel 8080. З 1983 г. шмат вытворцаў камп’ютарнай тэхнікі ўжо мелі ўласную лінейку ноўтбукаў. У 1984 годзе фірма Apple выпусціла першы ноўтбук з LCD. У 1986 г. IBM прэзентавала першую «трансфармавальную» мадэль ноўтбука на базе працэсара Intel (маса 5,4 кг, дыскавод 3,5 цалі) коштам $3500.

У 1990 г. кампанія Intel прэзентавала першы спецыялізаваны працэсар для мабільных ПК — Intel386 SL. Таксама была прапанавана тэхналогія зніжэння напругі сілкавання, якая павялічвала тэрмін службы батарэй.

Вытворцы правіць

Ноўтбукі выпускаюцца вялікай колькасцю кампаній. Сярод іх Acer, Apple, ASUS, Dell, Fujitsu, Gateway, HCL, Hewlett-Packard, Lenovo, LG, MSI, Panasonic, Samsung, Sony, Toshiba і іншыя. Таксама яны выпускаюцца (збіраюцца) кампаніямі, якія дзейнічаюць на рынках асобных краін (напрыклад, у Расіі існуюць брэнды RoverBook і IR). Але непасрэдна вытворчасцю ноўтбукаў займаюцца значна менш кампаній.

Спасылкі правіць