Тачпад (англ.: touchpad — сэнсарная пляцоўка), сэнсарная панэль — указальная прылада ўводу, часцей за ўсё ўжываецца ў ноўтбуках. Таксама існуюць мадэлі клавіятур, сумешчаныя з тачпадам.

Тачпад ноўтбука

Як і іншыя ўказальныя прылады, тачпад звычайна ўжываецца для кіравання курсорам шляхам перасоўвання пальца па паверхні прылады. Тачпады маюць разнастайныя памеры, але звычайна іх плошча не перавышае 50 см². Форма ўвасаблення — часцей за ўсё прастакутнік, але існуюць мадэлі і ў форме круга[1].

Кампанія Apple традыцыйна выкарыстоўвае для пазначэння тачпада слова «трэкпад» (англ.: trackpad).

Гісторыя

правіць

Да тачпадаў у ноўтбуках ужываліся трэкпоінты і трэкболы.

У 1988 годзе Джордж Герфайдэ (англ.: George E. Gerpheide) вынайшаў сэнсарную пляцоўку (тачпад). Фірма Apple ліцэнзавала яго праект і пачала ўжываць яго ў сваіх ноўтбуках PowerBook, пачынаючы з 1994 года. З той пары тачпад стаў найбольш распаўсюджанай прыладай кіравання курсорам для ноўтбукаў.

Прынцып дзеяння

правіць

Работа тачпадаў заснавана на вымярэнні ёмістасці пальца ці вымярэнні ёмістасці паміж сэнсарамі. Сэнсары ёмістасці змешчаны ўздоўж вертыкальнай і гарызантальнай восей тачпада, што дазваляе вызначыць каардынату пальца з патрэбнай дакладнасцю.

Паколькі работа прылады заснавана на вымярэнні ёмістасці, тачпад не будзе працаваць, калі вадзіць па ім якім-небудзь неправодзячым прадметам, напрыклад, канцом алоўка. У выпадку ўжывання тачпад будзе працаваць толькі пры дастатковай плошчы дотыку. Вільготныя пальцы ўскладняюць працу тачпада.

Характарыстыкі

правіць

Тачпады з’яўляюцца прыладамі з даволі нізкай раздзяляльнасцю. Гэтага досыць для ўжывання іх у штодзённай рабоце за камп’ютарам (у офісных праграмах, вэб-браўзеры, лагічных гульнях), але гэта ўскладняе работу ў графічных праграмах і робіць вельмі нязручнай гульню ў шутарах.

Аднак у тачпадаў ёсць і шэраг пераваг у параўнанні з іншымі маніпулятарамі:

  • не патрабуюць роўнай паверхні (у адрозненне ад мышы)
  • не патрабуюць вялікай прасторы (у адрозненне ад мышы ці графічнага планшэта)
  • размяшчэнне тачпада фіксавана адносна клавіятуры (у адрозненне ад мышы)
  • для перасоўвання курсора на ўвесь экран дастаткова толькі невялікага руху пальца (у адрозненне ад мышы ці буйнога графічнага планшэта)
  • работа з імі не патрабуе асаблівага прызвычайвання, як, напрыклад, у выпадку з трэкболам;
  • з дапамогай аднаго тачпада, не кранаючы кнопак, можна выконваць частку маніпуляцый левай кнопкі мышы:
    • хуткае крананне — пстрычка
    • падвойнае хуткае крананне — падвойная пстрычка
    • незавершанае падвойнае крананне з наступным перасоўваннем — адпавядае перасоўванню мышы з заціснутай левай кнопкай, гэта азначае перасоўванне аб’екта ці выдзяленне
  • асобныя месцы тачпада (паласа справа і зверху/знізу) могуць быць скарыстаны для вертыкальнай і гарызантальнай пракруткі.

Тачпады ноўтбукаў Apple, Asus, а таксама амаль любыя ад Synaptics (з дапамогай асобнай праграмы[2]) могуць імітаваць націсканне правай кнопкі і кола без ужывання дадатковых кнопак:

  • пракрутка — націсканне двума пальцамі і перасоўванне
  • правая кнопка — хуткае націсканне двума пальцамі (трыма ў Asus)
  • павелічэнне/памяншэнне — сцягванне ці расцягванне двух пальцаў на паверхні тачпада адзін адносна другога
  • пераварот — змяненне плоскасці пазіцыі двух пальцаў на тачпадзе ў патрэбным напрамку
  • перагортванне — лёгкае крананне падчас руху злева направа ці наадварот трыма пальцамі

Таксама маюцца разнастайныя жэсты, у якіх ужываюцца і чатыры пальцы.

Тачпад адключаецца на ноўтбуку спалучэннем клавішаў Fn (побач з кнопкай Ctrl) + F10 (ці адна з кнопак ад F1 да F12). На некаторых ноўтбуках тачпад адключаецца асобнай кнопкай.

Асноўныя вытворцы

правіць

Асноўныя вытворцы тачпадаў:

Гл. таксама

правіць

Зноскі