Горнава (вадасховішча)
Горнава (Горнава-2) — вадасховішча ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1987 г. па праекту Палессегіправадгаспа. Знаходзіцца ў 8 км ад горада Пінска, побач з вёскай Горнава (на паўночна-заходняй мяжы вёскі).
Горнава | |
---|---|
Каардынаты: 52°05′25″ пн. ш. 26°13′07″ у. д.HGЯO | |
Плошча | 0,38 км² |
Аб'ём | 0,8 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,68 км |
Сярэдняя глыбіня | 2,7 м |
Плошча вадазбору | 48,04 км² |
Год напаўнення | 1987 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульныя звесткі
правіцьВадасховішча было пабудавана ў мэтах звільгатнення навакольных зямель і рыбаразвядзення.
Вадасховішча з’яўляецца наліўным, з сезонным рэгуляваннем. Напаўняецца за кошт сцёка вады з польдараў «Горнава», «Горнава-2», «Плешчыцы».
У заходняй частцы вадасховішча пакінута выспа, да якой пабудаваны пешаходны мост. На выспе маюцца малыя формы архітэктуры (у закінутым стане на красавік 2018 г.).
Поўны аб’ём вадасховішча дасягае 1,04 млн м³. Плошча вадазбора — 48,04 км.
Збудаванні
правіцьГідравузел складаецца з наступных збудаванняў:
- Дамба — земляная, даўжынёй 3680 м, насыпная, пашыранага профілю; заклад адхонаў: верхавога — 1:5, нізавога — 1:3.
- Водазброс — трубчасты, дыяметрам 1,4 м, з агалоўкам каўшовага тыпу, забяспечвае расход вады 10,1 м³/сек.
- Водавыпуск — трубчасты, тыповы, даўжыня трубы — 127 м, дыяметр — 0,3 м, разлічаны на пропуск вады з напорам 1,5 м³/сек.
- Тры насосныя станцыі
За эксплуатацыю вадасховішча адказвае УП «Пінскае ПМС».
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах для звільгатнення зямель. З’яўляецца папулярным месцам адпачынку, летняй і зімовай лоўлі рыбы.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горнава (вадасховішча)
- Вадасховішча на сайце Feeder.by(недаступная спасылка)
- Горнава на Вікімапіі