Вілем ван Хонтхорст

Вілем ван Хонтхорст (159419 лютага 1666) — галандскі мастак Залатога веку; прадстаўнік утрэхцкай школы жывапісу.

Вілем ван Хонтхорст
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Willem van Honthorst
Дата нараджэння 1594[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1666(1666-02-19)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вілем ван Хонтхорст нарадзіўся ў 1594 годзе ў горадзе Утрэхце. Як і яго старэйшы брат Герыт, пачаў спасцігаць мастацтва малявання ў свайго бацькі Германа ван Хонтхорста (дэкаратара па прафесіі), які даваў хлопчыкам урокі сумесна з Абрахамам Блумартам.

Пакінуўшы бацькоўскі дом жыў у горадзе Гаазе, дзе ажаніўся ў 1643 годзе. Як і Герыт, ён стаў вядомы як адзін з лепшых паслядоўнікаў Караваджа і набыў славу аднаго з найбольш яркіх партрэтыстаў эпохі.

З 1647 па 1664 год быў прыдворным мастаком у Берліне ў графіні Луізы Генрыэты, дачкі Фрыдэрыка-Генрыха Аранскага і жонкі курфюрста Брандэнбурга Фрыдрыха Вільгельма Першага.

Вілем ван Хонтхорст памёр 19 лютага 1666 года ў родным горадзе.

Зноскі