Адкрыць галоўнае меню

Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1915)

1915

Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (першыя) дзейнічалі са снежня 1915 па 23 верасня 1916 ў Вільні. Створаны школьнай камісіяй Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ва ўмовах германскай акупацыі для падрыхтоўкі настаўнікаў для віленскіх беларускіх школ. Выкладчыкі: А. Пашкевіч (Цётка), Б. Пачопка (загадчык курсаў), С. Іваноўская, В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, А. Луцкевіч, У. Рымша, Ю. Менке і інш. Дадаткова выкладаліся краязнаўства, польская і нямецкая мовы, асновы рэлігіі, гімнастыка, маляванне, школьная гігіена, садоўніцтва і агародніцтва. Курсы скончылі 10 чал.

ЛітаратураПравіць

  • Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. №1/2.
  • Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // ЭГБ, т.6, кн. ІІ. - Мн., 2003.