Вількаўшчына
Ві́лькаўшчына (часам Ві́лкаўшчына) — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Вёска
Вількаўшчына
| ||||||||||
Гісторыя
правіцьУзнікла ў пачатку XX стагоддзя. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[1]. У канцы 1940-х гадоў складалася з некалькіх двароў[2]. Верагодна, некаторыя жыхары вёскі працавалі на цагельным заводзе № 4, які месціўся паблізу (цяпер на яго месцы завод «Керамін»)[3]. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Заводскі раён[1].
Пасля далучэння да горада адна з вясковых вуліц атрымала назву Вілкоўшчына, другая была названа ў гонар Марата Казея. У 1970-я — 1980-я гады вёска аказалася заціснутай паміж чыгункай Мінск-Асіповічы, «Керамінам» і новай прамысловай зонай вуліцы Сцебянёва, не мела нават асобнага пад’езду ад іншых гарадскіх дарог[4]. У пачатку 2000-х быў пабудаваны новы цэх завода «Керамін», вакол якога склалася зона забароненая для пражывання, таму вёска была знесена. У 2006 годзе ў вёсцы заставаўся адзін дом па вуліцы Вілкоўшчына, 7, уладальнік якога адмаўляўся перасяляцца ў гарадскую кватэру[4]. Апошні дом быў знесены ў 2007 годзе[5].
Рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 13 верасня 2016 года скверу ў межах вуліц Іосіфа Гашкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Лучыны прысвоенае найменне «сквер Вілкаўшчына»[6].
Зноскі
правіць- ↑ а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 121.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 1.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 1—2.
- ↑ а б Сацукевіч І. І., с. 2.
- ↑ Была Сакалянка, Лошыца, Дражня, але часу ўсё няважна...(недаступная спасылка). pristalica.by. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2018.
- ↑ Рашэнне ад 13 верасня 2016 г. № 230 18-й сесіі савета 27-га склікання(недаступная спасылка). mk.by (26 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 28 траўня 2017.
Літаратура
правіць- Вильковщина // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — С. 295. — 467 с. — 70 000 экз.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вількаўшчына
- vojik u tumane. Вёска Вілкаўшчына . livejournal.com (2 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2017. Праверана 28 траўня 2017.
- Валяр'ян Шкленік. Вуліца-прывід . zviazda.by (16 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2017. Праверана 28 траўня 2017.