Вільям Пэн
Вільям Пэн (англ.: William Penn; 14 кастрычніка 1644 г. — 30 ліпеня 1718 г.) — буйны англійскі прадпрымальнік, заснавальнік Пенсільваніі і Філадэльфіі.
Вільям Пэн | |
---|---|
англ.: William Penn | |
| |
![]() | |
Род дзейнасці | філосаф, прадпрымальнік, багаслоў, палітык, пісьменнік, Colonial proprietor |
Дата нараджэння | 14 (24) кастрычніка 1644[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня (10 жніўня) 1718[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | квакеры |
Бацька | William Penn[d][5] |
Маці | Margaret Jasper[d][6][5] |
Жонка | Gulielma Springett Penn[d] і Hannah Callowhill Penn[d] |
Дзеці | Richard Penn[d], John Penn[d], Thomas Penn[d], William Penn[d], Margaretta Penn[d] і Letitia Penn[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вільям Пэн паходзіў з багатай сям’і. Яго бацька быў буйным землеўладальнікам і меў тытул адмірала. Ва ўзросце 12 гадоў стаў квакерам. У маладосці вывучаў у Оксфардзе правазнаўства і тэалогію. Аўтар тэалагічных брашур, у якіх высоўваліся патрабаванні рэлігійнай роўнасці. Некалькі разоў арыштоўваўся за свае погляды.
У 1677 г. англійскія квакеры са згоды каралеўскіх улад атрымалі права на заснаванне пасялення ў Новым Свеце. В. Пэн прымаў актыўны ўдзел у праекце, хаця сам заставаўся ў Англіі. У 1681 г. Карл II перадаў яму за даўгі вялікую тэрыторыю на захад ад ракі Дэлавэр, дзе ён заснаваў квакерскую калонію. Яна была названа Сільванія (ад лац.: Silva «лес»), пазней атрымала найменне Пенсільваніі ў гонар бацькі В. Пэна.
В. Пэн наведваў Новы Свет двойчы ў 1683—1684 гг. і ў 1699 г. Падчас першага візіта заключыў дагавор з індзейцамі-ленапэ аб продажы дадатковых тэрыторый за 1200 фунтаў. Гэтая сума лічылася на той момант дастаткова значнай. Пазней Вальтэр высока ацаніў учынак В. Пэна і прызнаў угоду справядлівай.
Пенсільванія задумвалася ім як камерцыйнае прадпрыемства. В. Пэн як прадстаўнік караля ўвёў на яе тэрыторыі законы, што абвяшчалі рэлігійную роўнасць і судовую бесстароннасць. У Пенсільванію пераязджалі каланісты-пратэстанты з розных кутоў Еўропы. Яны выкупалі землі за грошы, але прыбыткі В. Пэна ашчаджаліся на карысць калоніі. У выніку В. Пэн не толькі не ўзбагаціўся, але страціў амаль усю сваю маёмасць.
Падчас другога прыезду В. Пэн наведаў Філадэльфію. У канцы жыцця складаў праект канфедэрацыі ўсіх брытанскіх калоній Новага Света, выступаў за свабоду гандлю, быў праціўнікам рабства.
В. Пэн быў двойчы жанаты. Меў 10 дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б William Penn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б William Penn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Пенн Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage