Вінцэ́нты Да́нак (польск.: Wincenty Danek; 8 кастрычніка 1907, Кшэшавіцы каля Кракава — 17 жніўня 1976, Кракаў) — прафесар, паланіст, педагог, гісторык літаратуры. Даследчык жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага.

Вінцэнты Данак
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1907(1907-10-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1976(1976-08-17) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Work Flag Order, 2nd class залаты крыж Заслугі кавалер ордэна Адраджэння Польшчы Odznaka tytułu honorowego „Zasłużony Nauczyciel PRL”
Мемарыяльная дошка Вінцэнты Данака ў Кшэшавіцах

Біяграфія правіць

Бацька Уладзіслаў працаваў ураднікам у капальні ў Сершы (цяпер Тшэбіня); маці Паўліна з Багацкіх была хатняй гаспадыняй. Данак атрымаў пачатковую адукацыю ў кракаўскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча. У 1926 годзе паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930.

У 19311939 працаваў у прыватных гімназіях у Кальбушове, Кракаве і Торуні, бо не атрымаў месца ў дзяржаўных установах з прычыны сваіх левых поглядаў, блізкіх да ПСП. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў ураднікам у каменаломнях Мянкіні. У 1942 завязаў кантакт з канспіратыўнай ячэйкай Польскай працоўнай партыі. У снежні 1944 года быў арыштаваны падчас правядзення падпольных заняткаў.

Пасля вайны арганізаваў у родных Кшэшавіцах гімназію. У 1947 прызначаны дырэктарам 4-й гімназіі ў Кракаве, у 1948 — загадчыкам аддзела сярэдніх школ і куратарам школьнае акругі. У 1951 пасля звальнення з дзяржаўнае службы ўладкаваўся на працу ў Вышэйшую дзяржаўную педагагічную школу ў Кракаве. Заснаваў тут факультэт завочнага навучання для рабочых, у наступным годзе стаў дэканам завочнага факультэта. У 1954 атрымаў званне дацэнта за працу «Педагагічныя погляды Адольфа Дыгасінскага».

У 1956 годзе абраны рэктарам Вышэйшае педагагічнае школы. У 1972, пасля сыходу з пасады, быў дырэктарам Інстытута польскай філалогіі, кіраўніком кафедры методыкі выкладання, старшынёй Навуковай рады Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук у Варшаве, галоўным рэдактарам «Ruchu Literackiego». Уваходзіў у склад «Выдавецкіх камітэтаў прац Крашэўскага» у «Ludowej Spółdzielni Wydawniczej» і «Wydawnictwie Literackim».

Памёр у 1976 годзе, 22 жніўня пахаваны на кшэшавіцкіх могілках. У Кшэшавіцах вуліца Аптэчная была перайменавана ў яго гонар, а на будынку агульнаадукацыйнага ліцэя, заснаванага ім, у 1987 годзе ўсталяваная мемарыяльная таблічка.

Творчасць правіць

Займаўся даследаваннямі жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага (выдаў, сярод іншага, манаграфію «Юзаф Ігнацы Крашэўскі. Біяграфічны нарыс», «Гістарычныя аповесці Крашэўскага», «Матэйка і Крашэўскі», «Дзве канцэпцыі гісторыі Польшчы») і Адольфа Дыгасінскага (выдаў яго «Педагагічныя лісты»).

Найважнейшыя працы правіць

  • «Publicystyka Józefa Ignacego Kraszewskiego w latach 1859—1872» (1957)
  • «Powieści historyczne Józefa Ignacego Kraszewskiego» (1966)
  • «Józef Ignacy Kraszewski. Żywot i dzieła» (1967)
  • «Matejko i Kraszewski. Dwie koncepcje dziejów Polski» (1969)
  • «Pisarz wciąż żywy» (1969)
  • «Józef Ignacy Kraszewski» (1973)
  • «Józef Ignacy Kraszewski. Zarys biograficzny» (1976)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1984. — Т. I: A-M.