Вінцэнт Ляўковіч

Вінцэнт Юзафавіч Ляўковіч (польск.: Wincenty Lewkowicz) — вайсковец, узначальваў паўстанне 1830—1831 гадоў у Вілейскім павеце.

Вінцэнт Ляўковіч
Род род Ляўковічаў[d]
Член у
Бітвы

БіяграфіяПравіць

Служыў у войску Княства Варшаўскага. Удзельнічаў у вайне 1812 года, 27 верасня 1812 — падпаручнік 22-га пяхотнага палка. У 1820 годзе быў у адстаўцы. Меў маёнтак у Вілейскім павеце. Удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні 1830—1831 гадоў, у чыне палкоўніка кіраваў паўстанцамі Вілейскага павета, з 2 ліпеня 1831 года прызначаны Гелгудам капітанам 26-га пяхотнага палка. Перад расійскай следчай камісіяй ставіўся дабраахвотна і быў пазбаўлены адказнасці. У 1873 г. атрымаў пацвярджэнне дваранства.

Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 5-й ступені, звольнены ў 1820 года. Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 5-й ступені ў 1820 годзе. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 5-й ст. у 1818 годзе.

Сям’яПравіць

Дзеці: сыны Францішак, Феліцыян, Юзаф, Аляксандр, зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1828—1837 г. і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні.

ЛітаратураПравіць