Адкрыць галоўнае меню

Вінцэнты Смако́ўскі (Вікенцій Смакоўскі, Вінцас Смакаўскас, польск.: Wincenty Smokowski, літ.: Vincas Smakauskas; 19 лютага 1797, Вільня — 13 лютага 1876, Крыкяны, цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна(руск.) бел.) — польскі мастак, жывапісец і графік, які працаваў у Літве, ганаровы вольны супольнік Імператарскай Акадэміі мастацтваў; жывапісу ўласцівыя рысы акадэмізму і класіцызму з элементамі рамантызму, больш выразнага ў яго графічных працах.

Вінцэнт Смакоўскі
польск.: Wincenty Smokowski
Фатаграфія
Дата нараджэння: 19 лютага 1797(1797-02-19)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 лютага 1876(1876-02-13) (78 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак, скульптар, мастацтвазнавец
Жанр: жывапіс
Вучоба:
Стыль: класіцызм, рамантызм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

 
«Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»
 
«Алегорыя паражэння Лістападаўскага паўстання»

З 1817 да 1822 года вывучаў жывапіс і скульптуру ў імператарскім Віленскім універсітэце. У 18231829 гадах працягнуў навучанне ў імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. У 1823 годзе за рысункі з натуры, намаляваныя на іспыце, атрымаў сярэбраны медаль другой вартасці. У 1824 годзе быў ганараваны сярэбраным медалём другой вартасці, у 1825 годзе — першай вартасці. У 1827 годзе Савет Акадэміі мастацтваў прыняў на конкурс для атрымання залатога медалю прадстаўленую Смакоўскім працу «Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», ганараваную меншым залатым медалём.

Запрошаны ў 1829 годзе ў памочнікі прафесару Яну Рустэму[1], у 18291832 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Віленскім універсітэце.

У 1836 годзе скончыў Віленскую медыка-хірургічную акадэмію(руск.) бел., атрымаў спецыяльнасць урача і працаваў у наваколлях Свянцян, у 18411856 гадах — гарадскім урачом у Варшаве. Пасля 1858 года жыў у вёсцы Крыкяны Свенцянскага павета (цяпер Крыконіс Ігналінскага раёна).

ТворчасцьПравіць

 
Замалёўкі фрэсак з Троцкага замка

Пісаў карціны на гістарычную тэматыку («Смерць Эпамінонда падчас перамогі, здабытай ім над лакедэманянамі», 1827; «Марыус у развалінах Карфагена», «Барацьба турак з чаркесамі», «Стэфан Баторый засноўвае Віленскую акадэмію»), бытавога жанру («Сляпы жабрак з хлопчыкам», «Салдат на кані»), партрэты («Ягайла і Ядвіга», партрэт Ю. І. Крашэўскага, аўтапартрэты) і пейзажы. Аўтар ілюстрацый да кніг (тры літаграфіі да паэмы «Конрад Валенрод» Адама Міцкевіча, 1823, па іншых звестках 1828; 50 ксілаграфій да паэмы «Anafielas» Крашэўскага, 1846) і малюнкаў па матывах эпічнай паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1860). Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел., Нацыянальным музеі ў Варшаве і ў іншых зборах.

Напісаў даследаванні пра фрэскі Троцкага замка (1822), кансервацыяй якіх Смакоўскі займаўся, а таксама працы пра Яна Рустэма, Валенція Ваньковіча, Аляксандра Арлоўскага(руск.) бел..

Зноскі

  1. Tapybos katedros istorija (літ.) . Vilniaus dailės akademija. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 17 снежня 2010.

ЛітаратураПравіць

  • Smakauskas, Smokovskis // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų leidykla, 1983. — Т. 10: Samnitai—Šteinbergas. — С. 256. — 640 с. — 75000 экз. (літ.) 
  • Смакаускас, Смоковский // Литва. Краткая энциклопедия — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 552. — 672 с. — 22000 экз. — ISBN 978-5-420-01613-8.

СпасылкіПравіць