Віншаванне бондара Савасцея

беларускі ананімны верш XIX ст.

«Віншаванне бондара Савасцея», або ў рэдакцыі Міхаіла Дзмітрыева «Паўстанне» — ананімны твор беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя, прысвечаны ролі і стаўленню беларускага сялянства да паўстання 1830—1831 гадоў. На думку Кастуся Цвіркі, аўтарам быў сам бондар Савасцей[1]. Твор быў у вусным народным бытаванні каля 100 гадоў[2].

Віншаванне бондара Савасцея
Жанр верш[d]
Дата першай публікацыі 1848
Апублікаваны ў Иллюстрація[d]
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Гісторыя

правіць
 
«Кінуўшы рынуўшы паўстанне…», запісаны ў 1903 г. Іванам Луцкевічам у вёсцы Вухвішча Лепельскага павета ад лесніка К. Касцюка. Аўтограф Івана Луцкевіча.

Створаны на пачатку 1830-х гадоў, твор быў запісаны з вуснага пераказу на Падзвінні[2] і ўпершыню надрукаваны ў часопісе «Иллюстрация» ў 1848 годзе. Спалучае імяніннае віншаванне і народную гутарку. Тэкст сведчыць, што ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай жыла ў грамадскай свядомасці таго часу. Змест закранае стаўленне сялянства да паўстання 1830—1831 гадоў, выяўляе народны погляд на супярэчнасці ў нацыянальна-вызваленчым руху, паказвае расчараванне абмежаванымі кансерватыўнымі поглядамі кіраўніцтва паўстаннем. Фактычна пафасам твора з’яўляецца расчараванне селяніна-паўстанца няўдачай, ён не можа знайсці выйсця са свайго становішча пасля паразы паўстання, таму кажа: «Бадай ці не лепей гасудару служыць».

Папулярнасцю «Віншаванне бондара Савасцея», напэўна, не саступала «Рабункам мужыкоў» пра што сведчыць уключэнне ў рукапісныя зборнікі (матэрыялы Восіпа Бадзянскага, «Raptularz Czeczota») і пазнейшыя публікацыі. У расійскіх выданнях, выклікавых палітычнай тэндэнцыяй — «вясной народаў» 1848 года, а потым паўстаннем 1863—1864 гадоў — рэдактары сцвярджалі яго вернападданскі і антыпаўстанскі характар, хоць і называлі «ўяўнанародным» «лепетам».

Варыянты

правіць

Найвялікшы аб’ёмам варыянт «Віншавання бондара Савасцея» («Паўстання») запісаны Міхаілам Дзмітрыевым у Дзісне — 88 радкоў, што на 30 радкоў болей за тэкст пададзены ў «Иллюстрации», а таксама за версію Яна Чачота (апублікаваную У. Казберуком). Нягледзячы на значную колькасць дадатковых радкоў, новых матываў або змены канцэптуальнага характара твора няма.

Крыніцы

правіць
  1. Літаратура Беларусі: Першая палова XIX ст.: Хрэстаматыя, Мінск 2000, с. 234—235.
  2. а б Пацюпа Ю. 2016, с. 259.

Літаратура

правіць