Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі
Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі (англ.: University of Wisconsin–Milwaukee) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мілуокі ў штаце Вісконсін, ЗША.
Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі | |
---|---|
англ.: University of Wisconsin–Milwaukee | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Wisconsin–Milwaukee |
Заснаваны | 1956 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 24 565[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мілуокі, Вісконсін, ЗША |
Сайт | uwm.edu |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта буйнейшы ўніверсітэт у Мілуокі і ваколіцах, частка сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта. Гэта таксама адзін з двух даследчых універсітэтаў у штаце, якія надаюць доктарскія ступені, і другі па велічыні універсітэт Вісконсіна. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2018 годзе ўніверсітэт выдаткаваў на даследаванні 55 мільёнаў долараў. Кампус плошчай 42 га размешчаны ў жылым раёне ў пяці кварталах ад возера Мічыган і менш чым у дзесяці хвілінах язды ад цэнтра горада.
Структура
правіць- Каледж мастацтваў і архітэктуры
- Каледж бізнесу
- Каледж грамадскага ўзаемадзеяння і прафесій
- Каледж інжынерыі і прыкладных навук
- Каледж агульнанавуковых студый
- Каледж прафесій і навук у галіне здароўя
- Каледж літаратуры і навукі
- Каледж грамадскага здароўя
Вядомыя выпускнікі
правіць- Альберта Фухіморы, прэзідэнт Перу
- Голда Меір, прэм'ер-міністр Ізраіля
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 2 чэрвеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы