Альберта Фухіморы

Альберта Кэн'я Фухіморы (Фудзіморы) (ісп.: Alberto Ken'ya Fujimori, яп.: 藤森 謙也, Fujimori Ken'ya, アルベルト・ケンヤ・フジモリ; нар. 28 ліпеня 1938) — прэзідэнт Перу з 28 ліпеня 1990 года да 17 лістапада 2000. У час свайго прэзідэнцтва Фухіморы правёў шэраг эканамічных пераўтварэнняў у духу неакансерватызма. Яго праўленне суправаджалася усталяваннем аўтарытарнага рэжыму, парушэннямі правоў чалавека і арганізацыяй «эскадронаў смерці» для барацьбы з леварадыкальнымі рухамі.

Альберта Кэн'я Фухіморы
Alberto Ken'ya Fujimori
45-ы прэзідэнт Перу
28 ліпеня 1990 — 22 лістапада 2000
Папярэднік Алан Гарсіа Перэс
Пераемнік Валянцін Паніагуа (в.а.)
Нараджэнне 28 ліпеня 1938(1938-07-28) (85 гадоў)
Ліма
Імя пры нараджэнні англ.: Alberto Kenya Fujimori Fujimori
Бацька Naoichi Fujimori[d][1]
Маці Mutsue Inomoto[d][1]
Жонка Satomi Kataoka[d]
Дзеці Кейка Фухіморы
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, agricultural engineer, выкладчык універсітэта
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перамога Перу над Эквадорам у пагранічным канфлікце 1995 года падняла папулярнасць Фухіморы і забяспечыла яго перавыбранне прэзідэнтам на другі тэрмін. У пачатку 2000 года выявіліся шматлікія злоўжыванні Фухіморы і яго паплечнікаў. У лістападзе таго ж года ён уцёк у Японію.

У 2005 Фухіморы прыбыў у Чылі з мэтай прыняць удзел у прэзтдэнцкіх выбарах у Перу 2006 года. Ён быў арыштаваны і 21 верасня 2007 экстрадзіраваны ў Перу. Спецыяльны трыбунал прызнаў яго вінаватым у арганізацыі «эскадронаў смерці», што забілі 25 чалавек у пачатку 1990-х і асудзіў на 25 гадоў зняволення. Пазней дабавіліся абвінавачанні ў дачы хабару (+7,5 гадоў) і незаконных падслухоўваннях тэлефонных перагавораў (+6 гадоў).

24 снежня 2017 года прэзідэнт Перу Педра Пабла Кучынскі памілаваў Альберта Фухіморы, які адбываў 25-гадовае зняволенне за карупцыю і іншыя злачынствы[2]. 3 кастрычніка 2018 года па рашэнні суда памілаванне Фухіморы было адменена, яму было загадана вярнуцца ў турму для адбыцця пакарання[3]. Неўзабаве пасля гэтага перуанскі Кангрэс прыняў закон, паводле якога састарэлым зняволеным, што адбылі не менш за траціну тэрміну, дазваляецца перайсці пад хатні арышт пры ўмове нашэння электроннага бранзалета. Ініцыятарам законапраекта была фухімарысцкая Народная сіла, якая кантралюе значную колькасць месцаў у Кангрэсе. Законапраект быў раскрытыкаваны многімі іншымі палітычнымі сіламі за, на іх думку, відавочную накіраванасць на карысць Альберта Фухіморы, несумяшчальнасць з нацыянальным заканадаўствам і працэдурныя парушэнні пры разглядзе[4].

Дачка — Кейка Фухіморы — уплывовы перуанскі палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2011 (2-е месца, саступіла Альянта Умала) і 2016 (2-е месца, саступіла Педра Пабла Кучынскі).

Зноскі

  1. а б geni.com — 2006.
  2. Korrespondent.net. "В Перу помиловали экс-президента Фухимори" [руская]. Праверана 2017-12-25.
  3. "Peru court reverses ex-leader's pardon". BBC [англійская]. 2018-10-03. Праверана 2018-10-21.
  4. Peru’s Congress Passes Bill to Grant Fujimori House Arrest (англ.). Bloomberg (12 кастрычніка 2018). Праверана 21 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць