Прэзідэнт Перу
Прэзідэ́нт Перу́ (ісп.: Presidente del Perú) — кіраўнік дзяржавы ў Перу, вышэйшая дзяржаўна пасада краіны.
Прэзідэнт Перу | |
---|---|
Presidente de la República | |
| |
Пасаду займае Дзіна Балуартэ з 7 снежня 2022 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Палац урада |
Прызначаецца | выбіраецца ўсеагульным тайным галасаваннем |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў |
Пасада з’явілася | 28 ліпеня 1821 |
Першы на пасадзе | Хасэ дэ Сан-Марцін |
Сайт | presidencia.gob.pe |
Паводле канстытуцыі Перу прэзідэнт вызначае ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржавы, а таксама з’яўляецца галоўнакамандуючым арміі і паліцэйскіх сіл Перу. На працягу гісторыі Рэспублікі Перу роля прэзідэнта ў палітычным жыцці краіны змянялася, як і яго правы і абавязкі. Таксама ў розны час мяняўся і тытул кіраўніка Перу, але ў заходняй гістарыяграфіі ўсіх кіраўнікоў рэспубліканскага Перу прынята называць прэзідэнтамі.
Паводле Канстытуцыі Перу 1993 года прэзідэнт выбіраецца ўсеагульным тайным галасаваннем тэрмінам на 5 гадоў. Інаўгурацыя прэзідэнта праходзіць кожны раз 28 ліпеня, гэты дзень з’яўляецца нацыянальным святам і выхадным днём. З 7 снежня 2022 года прэзідэнт Перу — Дзіна Балуартэ.