Дзі́на Эрсі́лія Балуа́ртэ Сега́ра (ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra; нар. 31 мая 1962) — перуанскі юрыст і палітык. З 7 снежня 2022 года — дзеючы прэзідэнт Перу. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе[6]. З 2021 па 2022 год займала пасаду віцэ-прэзідэнта, а таксама міністра развіцця і сацыяльнай інтэграцыі.

Дзіна Балуартэ
ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra
віцэ-прэзідэнт Перу[d]
28 ліпеня 2021 — 7 снежня 2022
Minister of Development and Social Inclusion of Peru[d]
29 ліпеня 2021 — 25 лістапада 2022
Папярэднік Silvana Vargas[d]
Пераемнік Cinthya Lindo[d]
прэзідэнт Перу
з 7 снежня 2022
Папярэднік Педра Кастылья
Нараджэнне 31 мая 1962(1962-05-31)[1][2] (61 год)
Імя пры нараджэнні ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 31 мая 1962 года ў горадзе Чал’уанка  (англ.), рэгіён Апурымак. Скончыла юрыдычны факультэт Універсітэта Сан-Марцін-дэ-Порэс, затым там жа вучылася ў аспірантуры[7].

З 2007 года і да абрання віцэ-прэзідэнтам з’яўлялася служачай Нацыянальнага рэгістра ідэнтыфікацыі і грамадзянскага стану  (англ.).

Палітычную кар’еру пачала ў 2018 годзе, няўдала вылучыўшы сваю кандыдатуру ў мэры акругі Суркілья ад левай палітычнай партыі «Свабоднае Перу  (ісп.)»[8]. У 2020 годзе была кандыдатам ад яе на пазачарговых парламенцкіх выбарах  (ісп.), аднак партыя не трапіла ў Кангрэс, бо не змагла пераадолець працэнтны бар’ер  (руск.)[9].

На прэзідэнцкіх выбарах 2021 года  (ісп.) Дзіна Балуартэ стала кандыдатам у віцэ-прэзідэнты ад «Свабоднага Перу» ў пары з Педра Кастылья. У другім туры выбараў іх тандэм атрымаў перамогу[10][11].

Афіцыйна ўступіла на пасаду віцэ-прэзідэнта 28 ліпеня 2021 года. На наступны дзень, 29 ліпеня 2021 года, прэзідэнт адначасова прызначыў яе міністрам развіцця і сацыяльнай інтэграцыі ва ўрадзе Гіда Бельіда  (ісп.)[12].

7 снежня 2022 года прэзідэнт Педра Кастылья абвясціў аб роспуску Кангрэса краіны. У адказ парламент прагаласаваў за адхіленне кіраўніка ад улады. У ходзе спробы схавацца ў пасольстве Мексікі ён быў арыштаваны. Улада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны Балуартэ[13].

Зноскі

  1. а б http://peruvotoinformado.com/2020/dina-ercilia-boluarte-zegarra
  2. https://filtrodecandidatos.org/candidate-profile/06256217
  3. https://panamericana.pe/panorama/politica/319436-dina-boluarte-candidata-vicepresidencia-peru-libre
  4. https://larepublica.pe/politica/2022/01/23/dina-boluarte-comite-regional-de-lima-de-peru-libre-expulsa-a-vicepresidenta-por-falta-grave-vladimir-cerron/
  5. https://larepublica.pe/politica/2022/04/25/dina-boluarte-renuncia-a-reniec-tras-9-meses-en-el-ejecutivo/
  6. Дина Болуарте стала первой женщиной – президентом Перу. Ведомости. Праверана 8 снежня 2022.
  7. ¿Quiénes conforman la plancha presidencial de Pedro Castillo para las Elecciones 2021? (ісп.). El Popular (12 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 6 May 2021.
  8. Dina Boluarte: biografía de la candidata a la vicepresidencia por Perú Libre (ісп.) (Video). Panamericana Televisión (11 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 6 May 2021.
  9. Abogada Dina Boluarte Zegarra precandidata a primera vicepresidencia por el partido Perú Libre (ісп.). radiotitanka.pe (27 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2021. Праверана 6 May 2021.
  10. Reuters. Peru election: socialist Pedro Castillo claims victory ahead of official result (англ.). the Guardian (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2021.
  11. News. Peru Nervously Awaits Outcome Nine Days After Presidential Vote. International Business Times (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 16 чэрвеня 2021.
  12. Dina Boluarte jura como ministra de Desarrollo e Inclusión Social (ісп.). andina.pe (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021. Праверана 16 August 2021.
  13. After a bungled coup attempt, Peru’s president falls, The Economist, Dec 7th 2022