Хасэ дэ Сан-Марцін

Хасэ́ Франсі́ска дэ Сан-Марці́н-і-Маторас (ісп.: José Francisco de San Martín y Matorras; * 25 лютага 1778, Япею; † 17 жніўня 1850, Булонь, Францыя) — аргенцінскі рэвалюцыянер, генерал, нацыянальны герой Аргенціны.

Хасэ дэ Сан-Марцін
José Francisco de San Martín y Matorras
Дата нараджэння 25 лютага 1778(1778-02-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1850(1850-08-17)[3][1][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Juan D' San Martin y Gómez[d]
Маці Gregoria Matorras[d][4]
Муж: María de los Remedios de Escalada[d]
Дзеці Mercedes Tomasa San Martín y Escalada[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Званне галоўнакамандуючы арміяй Перу, генерал-капітан Чылі, брыгадны генерал Аргенцінскай канфедэрацыі правінцый
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан Марцін нарадзіўся ў іспанскай сям’і ў Япею ў віцэ-каралеўстве ла-Плата, сучасная Аргенціна. Рос у Іспаніі, потым пайшоў на службу ў іспанскую армію, даслужыўся да афіцэрскага чыну. Менавіта ў час службы, якой ён аддаў каля дваццаці гадоў жыцця, Сан-Марцін паступова пераходзіць на пазіцыі змагароў за незалежнасць у іспанскіх калоніях Паўднёвай Амерыкі.

У 1812 годзе Сан-Марцін вяртаецца ў Аргенціну, дзе пачынае падрыхтоўваць і абучваць рэвалюцыйную армію для барацьбы з іспанскімі ўладамі. У 1817 годзе Сан-Марцін пераходзіць з войскам паўстанцаў праз Анды, разбівае іспанскую армію ў бітве пры Чакабука і захапляе чылійскую сталіцу Сант’яга. У 1818 годзе, пасля вырашаючай перамогі над іспанскімі раялістамі ў бітве пры Майпу, Сан-Марцін прыводзіць да ўлады нацыянальны ўрад, адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта на карысць чылійскага генерала Бернарда О’Хігінса.

Зноскі

  1. а б José de San Martín // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. José de San Martín // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
  4. El general José de San Martín y sus oportunidades de arribo a Montevideo — 2007.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць