Булонь-сюр-Мэр

горад у Францыі

Було́нь-сюр-Мэр[2][3] (фр.: Boulogne-sur-Mer, лац.: Gesoriacum, Bononia) — горад на поўначы Францыі, порт у дэпартаменце Па-дэ-Кале, на беразе праліва Па-дэ-Кале. Насельніцтва 45 тыс. жыхароў (1999, з прыгарадамі — 135 тыс.). Металургія, суднабудаванне; рыбаапрацоўка.

Горад
Булонь-сюр-Мэр
фр.: Boulogne-sur-Mer
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Статус
Супрэфектура
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Мэр
Фрэдэрык Кювілье
Плошча
8,4 км²
Вышыня цэнтра
110 м[1] і 0 м[1]
Водныя аб’екты
Ліяна[d]
Насельніцтва
45 тыс. чалавек
Часавы пояс
Паштовы індэкс
62200
Афіцыйны сайт
Булонь-сюр-Мэр на карце Францыі
Булонь-сюр-Мэр (Францыя)
Булонь-сюр-Мэр

Геаграфія

правіць

Булонь-сюр-Мэр размешчаны на беразе Ла-Манша, за 100 км на захад ад Ліля і за 215 км на поўнач ад Парыжа, у месцы ўпадзення ў праліў ракі Льян.

Гісторыя

правіць

Заснавала горад кельцкае племя боі. Рымляне выкарыстоўвалі яго як асноўны марскі порт, які злучаў мацерыковую частку імперыі з Брытаніяй. Імператар Клаўдзій у 43 годзе выкарыстаў Булонь як апорную базу для арганізацыі ўварвання ў Брытанію, і да 296 года паселішча было месцам базавання рымскага флоту ў Ла-Маншы.

У Сярэднявеччы Булонь была цэнтрам аднайменнага графства. Землі графства Булонь былі аб’ектам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Францыяй і Англіяй, англічане валодалі горадам у 15541550 гадах. У 1550 годзе Булонскі мір завяршыў вайну Англіі з Францыяй і Шатландыяй, французы выкупілі горад за 400 тысяч крон.

У 1805 годзе ў раёне Булоні імператар Напалеон I размясціў Вялікую армію, збіраючыся пачаць адсюль заваёву Англіі, але гэтым яго планам не наканавана было спраўдзіцца. Падчас Другой сусветнай вайны тут размяшчалася буйная ваенна-марская база нямецкага флоту, і ў чэрвені 1944 года горад пацярпеў ад масіраванай бамбардзіроўкі авіяцыяй саюзнікаў.

Эканоміка

правіць

Структура занятасці насельніцтва:

Гарады-пабрацімы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць