Альянта Мойсэс Умала Таса (ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso; нар. 26 чэрвеня 1962) — перуанскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Перу (2011—2016).

Альянта Умала
ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso
Ollanta Humala Tasso.jpg
Сцяг48-ы Прэзідэнт Перу
28 ліпеня 2011 — 28 ліпеня 2016
Віцэ-прэзідэнт Марысоль Эспіноса Крус
Папярэднік Алан Гарсія
Пераемнік Педра Кучынскі
Нараджэнне 26 чэрвеня 1962(1962-06-26) (58 гадоў)
Ліма
Бацька Isaac Humala[d]
Жонка Nadine Heredia[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя Перуанская нацыяналістычная партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Аўтограф Firmahumala.png
Ваенная служба
Род войскаў Peruvian Army[d]
Званне падпалкоўнік
Бітвы Вайна Альта-Сенепа;
вайна з Сендэра луміноса
Узнагароды
Order of Independence (Qatar) Grand Collar of the Order of Prince Henry Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Сонца Перу, ордэн
Сайт ollantapresidente.pe
Commons-logo.svg Альянта Умала на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і ідэолага індзейскага нацыяналізму Ісака Умалы. Атрымаў вайсковую адукацыю, удзельнічаў у вайсковым канфлікце супраць камуністычнай мааісцкай арганізацыі Sendero Luminoso і вайне супраць Эквадора (1995 год). У 2000 годзе узначаліў паўстанне супраць аўтарытарнага прэзідэнта Альберта Фухіморы, якое было хутка падаўлена, а Умала быў накіраваны вайсковым аташэ ў Францыю і Паўднёвую Карэю. У 2005 годзе яго брат Антаўра ўзначаліў яшчэ адно няўдалае паўстанне ў Андаўайласе, пасля чаго Альянта канчаткова звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка. У кастрычніку 2005 года Умала стварыў Перуанскую нацыяналістычную партыю, праграма якой — сінтэз ідэй сацыяльнай справядлівасці, індзейскага нацыяналізму і лацінаамерыканскай інтэграцыі. У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але набравў 45,5 % галасоў і саступіў Алану Гарсіі ў другім туры. На прэзідэнцкіх выбарах 2011 года атрымаў 31,76 % галасоў у першым туры і 51,54 % — у другім.

Паміж выбарамі 2006 і 2011 Умала адыйшоў ад радыкальных поглядаў да памяркоўных, ад падтрымкі Уга Чавеса да яго крытыкі, ад патрабаванняў шырокай нацыяналізацыі да абяцанняў спрыянню ліберальнай мадэлі эканомікі.

Зноскі

СпасылкіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць

Відэа цырымоніі інаўгурацыі Альянта Умалы

Шаблон:Прэзідэнты Перу