Віталь Вітальевіч Лапа
Віталь Вітальевіч Лапа (нар. 21 чэрвеня 1951, в. Сугакі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2014 года, доктар сельскагаспадарчых навук (1995), прафесар (1997). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2011).
Віталь Вітальевіч Лапа | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1995) і акадэмік НАН Беларусі (2014) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1972).
З 1976 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1986 года загадчык лабараторыі, з 1989 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 2006 года па 9 лютага 2022 года — дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі[1][2].
Навуковая дзейнасць
правіцьПравёў даследаванні па вызначэнні ёмістасці паглынання фасфат-іонаў і калію асноўнымі глебавымі разнавіднасцямі рэспублікі, ацэнцы эфектыўнасці разнастайных форм фосфарутрымальных угнаенняў на дзярнова-падзолістых сугліністых і супясчаных глебах. Распрацаваў метадычныя асновы фарміравання банка даных аграхімічных уласцівасцей глеб Рэспублікі Беларусь, у якім з 1980 года назапашваецца і абагульняецца аграхімічная інфармацыя па ўсіх глебах сельскагаспадарчых угоддзяў.
Унёс вялікі ўклад у развіццё пытанняў захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, мінеральнага жыўлення раслін, комплекснага прымянення макра- і мікраўгнаенняў, рэгулятараў росту і сродкаў хімічнай ахова раслін, сістэмы прымянення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўгнаенняў і аптымізацыі іх асартыменту. Ім распрацавана рэсурсазберагальная сістэма прымянення ўгнаенняў, заснаваная на прынцыпах падтрымання і павышэння ўрадлівасці глеб і камп’ютарны варыянт па разліку планаў прымянення ўгнаенняў па палях і рабочых участках на плануемую ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур для гаспадарак Рэспублікі Беларусь.
Распрацаваў шэраг новых формаў комплексных угнаенняў са збалансаванымі суадносінамі элементаў жыўлення для ільну і цукровых буракоў, а таксама шэрагу вадкіх комплексных мікраўгнаенняў на хелатнай аснове для пазакаранёвых падкормак сельскагаспадарчых культур.
Унёс вялікі ўклад ва ўдасканальванне аграхімічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі. За перыяд навуковай дзейнасці ім распрацавана ў сістэме Аграхімічнай службы рэспублікі больш за 120 рэкамендацый, методык і інструкцый па пытаннях захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, эфектыўным выкарыстанні сродкаў хімізацыі.
Аўтар звыш 580 асноўных навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 14 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў і 44 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Бібліяграфія
правіць- Фосфор в почвах и земледелии Беларуси (в соавторстве), Мн. "Хата’, 1999, 190 с.
- Минеральные удобрения и пути повышения их эффективности (в соавторстве), Мн., 2002, 191 с.
- Удобрения и качество урожая сельскохозяйственных культур, (в соавторстве), Мн., 2005, 274 с.
- Программа мероприятий по сохранению и повышению плодородия почв в Республике Беларусь на 2011—2015 гг., (в соавторстве), Мн., 2010, 86 с.
- Система применения удобрений (в соавторстве), Мн., 2011, 415 с.
Узнагароды і прэміі
правіцьУзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2002). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў».
Зноскі
Спасылкі
правіць- Віталь Вітальевіч Лапа ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)