Віталь Уладзіміравіч Галубовіч
Віталь Уладзіміравіч Галубовіч (нар. 1974, Гродна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2003).
Віталь Уладзіміравіч Галубовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1974[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2003) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1996 годзе гістарычны факультэт ГрДУ з адзнакай. У 1996—2005 гадах працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі і сацыялогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2005—2006 гадах— дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі права ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства, з 2006 года — дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
У 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Кнігі запісаў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага за час праўлення Уладзіслава Вазы (1633—1648 гг.) як крыніца па гісторыі Беларусі».
Навуковая дзейнасць
правіцьАдзін з нешматлікіх беларускіх спецыялістаў па гісторыі XVII стагоддзя. У сферы навуковых інтарэсаў — даследаванне аспектаў грамадска-палітычнага жыцця Вялікага Княства Літоўскага і яго рэгіёнаў у канцы XVI — XVIII стагоддзях, у прыватнасці гісторыя парламентарызму і прадстаўнічых устаноў у беларускіх рэгіёнах, пытанні гістарычнага развіцця шляхецкага стану (саслоўя).
Аўтар больш за 130 навуковых публікацый.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- ГАЛУБОВІЧ Віталь Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.