Вітаўт Руднік
Вітаўт Руднік (нар. 26 жніўня 1969, Малі, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — гродзенскі журналіст, грамадскі дзеяч і трэнер.
Вітаўт Руднік | |
---|---|
Род дзейнасці | журналістыка |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 жніўня 1969 года ў вёсцы Малі Астравецкага раёна Беларусі. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаўся даследаваннем гісторыі беларускай журналістыкі пачатку ХХ стагоддзя.
З пачатку 1990-х актыўна займаецца журналістыкай. Працаваў у якасці пазаштатнага карэспандэнта газет «Прессбол» і «Футбол Беларусі», каментаваў футбольныя матчы з удзелам гродзенскага «Нёмана» на гродзенскім тэлебачанні, дзе таксама быў вядучым выпускаў спартыўных навін.
З 1995 года — карэспандэнт гродзенскай грамадска-палітычнай газеты «Пагоня».
У 1997 годзе быў адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў „Трэці сектар“».
З другой паловы 1990-х — адзін з найбольш вядомых беларускіх трэнераў для грамадскіх актывістаў і журналістаў. Працуе ў пытаннях менеджменту няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў, сувязі з грамадскасцю, грамадзянскім удзеле, развіцці мясцовай супольнасці. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў гродзенскай «Школы маладога журналіста». Рэдактар часопіса «Трэці сектар». Старшыня праўлення ГА «Цэнтр „Трэці сектар“» (1997—2017), член праўлення (з 2017) арганізацыі.
Жанаты. Мае дачку.
Бібліяграфія
правіць- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе. 1930—2006. Беласток., 2006. 109 с.