Вітольд Гажыч

1841—1864

Вітольд Гажыч (польск.: Witold Gażycz; 4 красавіка 1843 — 1864) — дзяржаўны службовец.

Вітольд Гажыч
Нараджэнне 4 красавіка 1843(1843-04-04)
Смерць красавік 1864
Род Гажычы[d]
Бацька Ежы Гажыч
Маці Канстанцыя з Якубоўскіх[d]
Адукацыя
  • Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт[d]
Бітвы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Гажычаў (Гажыцаў) харвацкага або венгерскага паходжання. Нарадзіўся 4 красавіка 1843 г. у Сегенеўшчыне ў сям’і Ежы Гажыча, павятовага маршалка брэсцкага, і Канстанцыі з Якубоўскіх[1].

Скончыў Варшаўскую гімназію і ў 1861 г. з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе стаў вольным слухачом імператарскага ўніверсітэта. У час вучобы прымаў актыўны ўдзел у працы польскай студэнцкай арганізацыі «Ogół», галоўнай мэтай якой была дапамога бедным студэнтам-палякам. Тады ж Вітольд пазнаёміўся з Канстанцінам Каліноўскім, які разам з Э. Вярыгам, І. Здановічам, Ф. Зянковічам, Ю. Юндзілам, І. Ямантам належаў да кіруючай групы «Ogóła». Арганізацыя ў той час была падзелена на тры партыі: «белыя», «умераныя» і «чырвоныя». Сам Гажыч належаў да партыі ўмераных. У Пецярбургскім універсітэце брэсцкі шляхціц правучыўся нядоўга і неўзабаве працягнуў сваю адукацыю ў Парыжы[1].

З пачаткам паўстання 1863 года ён вярнуўся на радзіму, дзе быў прызначаны рэвалюцыйным камісарам Лідскага павета. У жніўні 1863 г. Вітольд Гажыч быў арыштаваны царскімі ўладамі. 14 жніўня 1863 г. арыштаваны Вітольд даў у Вільні сведчанні следчаму Яўрэінаву пра студэнцкія арганізацыі ў Пецярбургскім універсітэце. Гэтых сведчанні маюць вялікае значэнне для вывучэння рэвалюцыйнай дзейнасці Канстанціна Каліноўскага. Вітольд Гажыч асуджаны да 20 гадоў катаргі. Памёр у пачатку 1864 г. у Маскве па дарозе на катаргу[1].

Зноскі

  1. а б в Александр Ильин, Елена Игнатюк. Повстанцы Гажичи