Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута

Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута — навучальная ўстанова, якая існавала ў 19111922 гг. у Віцебску. Адкрыта па ініцыятыве Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.

Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута
Маскоўскі археалагічны інстытут
Заснаваны 1911
Закрыты 1922
Месцазнаходжанне Віцебск

Мела факультэты:

  • археалагічны
  • археаграфічны
  • гісторыі мастацтва (з 1917 г.)

Тэрмін навучання 3 гады, з 1917 г. — 4 гады, разлічаны на слухачоў з вышэйшай адукацыяй, але сярод іх пераважалі выпускнікі сярэдніх школ. У 1911 г. на 1-ы курс прынята каля 90 чал., у 1918/19 навучальным годзе вучылася 428 чал.
Выкладалі археолаг В. А. Гарадцоў, мастацтвазнаўства А. І. Успенскі, гісторыкі Б. Р. Брэжга1918 г. загадчык аддзялення), А. П. Сапуноў (курс «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю»), У. М. Перцаў, этнограф У. М. Дабравольскі, філолагі Р. Ф. Брант, М. І. Навасадскі, С. І. Сабалеўскі і інш.

У пачатку 1919 г. аддзяленню перададзены бібліятэка (3700 тамоў), музей і гістарычны архіў (314 спраў) былой Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, частка бібліятэкі (2 тыс. тамоў) былой Віцебскай езуіцкай калегіі. У распараджэнні аддзялення быў Віцебскі губернскі архіў (1,5 млн спраў). У 1922 г. аддзяленне выдавала рукапісны часопіс «Белорусский этнограф» (выйшлі 2 нумары).

Літаратура

правіць
  • Шибеко, З. Из истории Витебских археологических «курсов» // Нёман. — 1980. — № 6. — С.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1