Раман Фёдаравіч Брант
Раман Фёдаравіч Брант (ням.: Robert Ernst Martin Brandt, 16 снежня 1853, Санкт-Пецярбург — 2 сакавіка 1920) — рускі мовазнавец, славіст. Член-карэспандэнт Імператарскай Пецярбургскай акадэміі навук (1902). Прафесар Маскоўскага ўніверсітэта (1886). Малодшы сын акадэміка Ф. Ф. Бранта.
Раман Фёдаравіч Брант | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 (16) снежня 1853[1][2][…] ці 16 снежня 1853[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1920[2][3] (66 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Фёдар Фёдаравіч Брант[1] |
Род дзейнасці | славіст, эсперантыст |
Навуковая сфера | славістыка |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу 4 (16) снежня 1853 года; быў малодшым сынам выхадца з Прусіі, вядомага заолага, акадэміка Ф. Ф. Бранта.
У 1875 годзе скончыў Імператарскі Пецярбургскі ўніверсітэт. Быў пакінуты на два гады пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання; першы год займаўся пад кіраўніцтвам І. І. Сразнеўскага і У. І. Ламанскага ,[4] на другі год адправіўся за мяжу (Лейпцыгскі і Пражскі ўніверсітэты). Пасля вяртання, 1 жніўня 1877 года быў вызначаны выканаўцам пасады экстраардынарнага прафесара Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута па кафедры славянскай філалогіі.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац па гісторыі славянскіх моў і літаратур; з лінгвістычных даследаванняў найбольш значныя па славянскаму націску, словаўтварэнні, фанетыцы, граматыцы, палеаграфіі («Апісанне славянскай акцэнталогіі», 1880, і інш.).
Распрацоўваў праблемы стварэння і выкарыстання міжнародных штучных моў (у т.л. эсперанта).
Далучаўся да кірунку младаграматызму.
Зноскі
- ↑ а б в г д Брандт, Роман Федорович // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVa. — С. 594.
- ↑ а б в Брандт Роман Фёдорович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ Императорский Московский университет 2010, с. 93.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Лаптева Л. П. БРАНДТ Роман Фёдорович // А. Ю. Андреев, Д. А. Цыганков Императорский Московский университет: 1755—1917 : энциклопедический словарь. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2010. — С. 93—94. — ISBN 978-5-8243-1429-8.