Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж
Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж (ВДТК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску. Размешчаны па адрасе вуліца Лазо, 113а.
Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж (ВДТК) | |
---|---|
Дата заснавання | 29 мая 1987[1] |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Дырэктар | Аляксандр Міхайлавіч Ласякін |
Студэнтаў | 2 059[1] і 1 480[1] |
Размяшчэнне | Віцебск |
Адрас | 210033, Віцебск, вуліца Лазо, 113а |
www.vgtk.by | |
Гісторыя
правіць7 мая 1955 года быў выдадзены загад аб адкрыцці вячэрняга тэхнікума лёгкай прамысловасці на базе дзеючых прадпрыемстваў горада Віцебска: швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і дыванова-плюшавага камбіната.
У 1971 годзе быў створаны Віцебскі індустрыяльны тэхнікум.
У 1973 годзе тэхнікум лёгкай прамысловасці парайменаваны ў Віцебскі тэхналагічны тэхнікум і распачата падрыхтоўка спецыялістаў па дзённай, вячэрняй і завочнай формах навучання. З 1978 года тэхнікум з’яўляецца базавай сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай для ССНУ горада Віцебска.
Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР № 178 ад 29 мая 1987 года «Аб рэарганізацыі Віцебскіх індустрыяльнага і тэхналагічнага тэхнікумаў» быў створаны Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум.
У 2000 годзе Віцебскі індустрыяльна-тэхналагічны тэхнікум быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У 2012 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж быў пераназваны ў Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж. У 2014 годзе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 2 будаўнікоў».
У 2016 годзе вернута назва Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж. У тым жа годзе да яго быў далучаны Віцебскі станкаінструментальны каледж.
Спецыяльнасці
правіць- Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў;
- Будаўніцтва, утрыманне і рамонт аўтамабільных дарог і транспартных аб’ектаў;
- Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў;
- Аўтасэрвіс;
- Электроніка механічных транспартных сродкаў;
- Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі;
- Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці;
- Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці;
- Вытворчасць жалезабетонных вырабаў і канструкцый.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Святлана Аляксандраўна Баранкоўская (нар. 1965) — беларускі мастак.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт
- Кароткая інфармацыя пра каледж Архівавана 26 красавіка 2018.