Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — адзін з музеяў Беларусі комплекснага профіля. Адкрыты 1 сакавіка 2004 гады ў вёсцы Акцябрская Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. З'яўляецца структурным падраздзяленнем у складзе аддзела культуры Віцебскага раённага выканаўчага камітэта.
Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 1 сакавіка 2004 |
Месцазнаходжанне | Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Акцябрская, вул. Сонечная, 1а. |
Адкрыты | аўторак-нядзеля 10:00-19:00, абед 14:00-15:00 |
vrgkm.museum.by/be | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя стварэння
правіцьУлетку 2002 года Віцебскім раённым выканаўчым камітэтам па ініцыятыве начальніка аддзела культуры Осіпава Юрыя Валянцінавіча было прынята рашэнне пра збор арганізацыйнай групы па стварэнні музея. У групу ўваходзілі Аляксей Глот, Ала Букіна і Віталь Сырэвіч. Быў вылучаны будынак, вырашаны пытанні аплаты ставак, распрацавана навуковая аснова стварэння экспазіцыі і яе мастацкае рашэнне, а гэтак жа наперадзе была велічэзная праца па рамонце будынка і збору будучых экспанатаў музея. Велізарную дапамогу аказалі краязнаўцы, калектывы школ, прадпрыемстваў, устаноў раёна, іх кіраўнікі, жыхары раёна. Была створана грамадская рада музея, куды ўвайшлі энтузіясты, зацікаўленыя людзі, якія даследавалі гісторыю і прыроду раёна. Пошук матэрыялаў для музея ішоў у архівах, бібліятэках, навуковых інстытутах, установах і арганізацыях, у прыватных асоб, у навучальных установах. Усталёўваліся сувязі з тымі, хто жыве ў іншых месцах, з роднымі тых, каго ўжо няма ў жывых. Нямала патрэбных для музея матэрыялаў сабрана пры напісанні кнігі «Памяць»: звесткі па гісторыі, культуры, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, пра вядомых выхадцаў Віцебскага раёна. Неацэнную дапамогу музею аказаў Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова на чале з дырэктарам Шышковай Ірынай Аляксандраўнай, якая перадала матэрыялы па партызанскім руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Паступалі музейныя прадметы і ад прыватных асоб, сярод якіх быў A. M. Падліпскі, які перадаў у музей 20 прадметаў. Былы галоўны ўрач Віцебскага раёна Гінзбург Барыс Львовіч перадаў звыш за 100 прадметаў па гісторыі аховы здароўя раёна, матэрыялы пра лепшых медыцынскіх працаўнікоў. Унікальным сярод іх з'яўляецца разліковая кніжка сястры літасці А. Н. Жаваранкавай, якая з'яўлялася ў 1917-1919 гг. чальцом Віцебскай абшчыны сясцёр літасці, затым доўгія гады працавала ў сістэме аховы здароўя раёна. Свае навуковыя распрацоўкі пра Сапунова А. П., паэта Т. Заблоцкага перадала дырэктар Музея Марка Шагала Л. У. Хмяльніцкая, В. А. Шышанаў - пра М. Л. Чэрскую і мастака І. Я. Рэпіна. Немалую дапамогу ў пошуку матэрыялаў аказалі музею супрацоўнікі раённай і абласной бібліятэк, Дзяржаўнага архіва.
Першы калектыў музея:
Сяргей Міхайлавіч Канапелька - дырэктар;
Ала Аляксандраўна Букіна - галоўны захавальнік фондаў;
Ніна Аляксандраўна Бабровіч - старэйшы навуковы супрацоўнік;
Ландычэнка Лілія Міхайлаўна - музейны наглядчык.
Апісанне музея
правіцьНа дадзены момант у фондах Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея налічваецца 12477 прадметаў асноўнага фонду, 2826 навукова-дапаможнага фонду[1]. Сабраны прадметы археалогіі, побыту і этнаграфіі, калекцыі нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, філатэліі.
Музей адчыніўся экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі Віцебскага раёна, “Старонкі гісторыі”. Экспазіцыя адлюстроўвае багатую, насычаную і кровапралітнымі войнамі, і мірнай стваральнай працай землякоў гісторыю раёна. У ёй прадстаўлены прадметы раскопак гарадзішча і селішча Лужасна, пячаткі віцебскіх князёў, гербы Віцебска, Суража, мястэчка Янавічы, матэрыялы па развіцці сельскай гаспадаркі раёна ў 30-х гг., развіцці адукацыі ў даваенны перыяд. Вялікая частка экспазіцыі адведзена тэме Вялікай Айчыннай вайны ў гісторыі раёна. У ёй прадстаўлены ўзнагароды, дакументы, фотаматэрыялы, прысвечаныя партызанскай барацьбе, падполлю, баям за вызваленне Віцебска і асаблівасцям правядзення аперацыі «Баграціён» на тэрыторыі раёна. Шырока прадстаўлены прадметы мірнага жыцця, дзейнасці знакамітых людзей Віцебшчыны, іх працы, ўзнагароды і граматы. Адмысловая роля адведзена ансамблю народнага танца «Колас», які доўгі час з'яўляўся «культурнай візітнай карткай» раёна.
Акрамя таго, дзейнічае выстава "Віцебскі раён. Побыт і культура 20 ст." Выстава адлюстроўвае гісторыю побыту Віцебскага раёна. Сярод экспанатаў - духі "Чырвоная Масква", хатнія прылады, прылады працы, элементы ўпрыгожвання жылля, радыёлы, швейная машына «Зінгер», прымус, чыгуначны ліхтар 18 ст. і шмат іншых цікавых прадметаў побыту.
Асноўныя кірункі дзейнасці
правіць- зменныя выставы з фондаў, прыватных калекцый, фондаў іншых музеяў;
- экскурсіі па выставах;
- музейна-педагагічныя заняткі (лекцыі);
- тэматычныя вечары;
- культурна-адукацыйныя мерапрыемствы.
Дадатковая інфармацыя
правіць- Сайт: http://vrgkm.museum.by Архівавана 26 красавіка 2013. (афіцыйны), vk.com/vrgkm (суполка VK)
- Адрас: 211319 Беларусь, Віцебская вобл., аг Акцябрская, вул. Сонечная, 1а.
- Расклад працы: аўторак - нядзеля з 10.00 да 19.00, абед 14.00-15.00
Літаратура
правіць- Пiвавар, М.В. Музеi Вiцебска на пачатку ХХI ст. манаграфія / М.В. Півавар. - Віцебск : УА "ВДУ імя П.М. Машэрава", 2012.-180 с.
Зноскі
- ↑ Інфармацыя пра музей(недаступная спасылка). Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (18 студзеня 2013 года). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013. Праверана 09 красавіка 2013 гады.
Спасылкі
правіцьВіцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей на Вікісховішчы |
- Витебский районный историко-краеведческий музей. Официальный сайт Архівавана 27 красавіка 2013.
- Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей на мапе
- В Витебском районном историко-краеведческом музее состоялось открытие выставки графики Татьяны Борисевич
- Волшебная лавка башмачника - в музее под Витебском(недаступная спасылка)
- Назад, у СССР