Віцебск (тэлерадыёкампанія)

абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» (скар. ТРК «Віцебск») — абласная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, уваходзіць у НДТРК.[1] Была створана 15 сакавіка 1960 года. Праграмы ТРК «віцебск» прадстаўлены на канале «Беларусь 4. Віцебск»: навіны, інфармацыйна-аналітычныя, забаўляльныя, пазнавальныя перадачы, а таксама праграмы, прысвечаныя спорту, культуры, што асвятляюць прававыя аспекты жыцця.

Телерадыёкампанія «Віцебск»
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
Выява лагатыпа
Краіна Сцяг БССР БССР да 27 снежня 1991 года
Сцяг Беларусі Беларусь з 27 снежня 1991 года
Зона вяшчання Віцебская вобласць
Мова вяшчання беларуская і руская
Дата пачатку вяшчання 15 сакавіка 1960 года
Кіраўнікі Алена Валер’янаўна Панцюхова — дырэктар
Сайт vtv.by

Гісторыя правіць

20 сакавіка 1927 года ў эфір абласнога радыё выйшла першая радыёперадача. А першая паўгадзінная тэлевізійная перадача была паказана 20 красавіка 1960 года і была прысвечана Уладзіміру Леніну. 1 мая 1960 года аператары тэлестудыі знялі на кінаплёнку сюжэт пра святочную першамайскую дэманстрацыю ў Віцебску. У гэты ж дзень кінакадры глядзелі ў эфіры сотні жыхароў горада.

Штат супрацоўнікаў на той час складаў 10 людзей. Але ў той першы для Віцебскага тэлебачання год у эфір ужо выходзілі кароткія выпускі навін, дакументальныя фільмы, канцэрты і літаратурныя перадачы, спектаклі тэатральнага калектыву, створанага пры тэлестудыі, і вялікія пастановачныя перадачы.

Ужо на пачатку 60-х віцебская студыя тэлебачання рабіла перадачы для БССР. Тут здымалі дакументальныя фільмы. Першым стаў фільм «Маладосць старажытнага Віцебска» — пра сённяшні дзень і гераічнае мінулае горада над Дзвіной. З часам пашыраецца і геаграфія перадач. Тэлеаператары студыі пабывалі ва ўсіх кутках вобласці.

У першае дзесяцігоддзе сваёй работы Віцебская студыя асвятляла шмат знакавых падзей горада і вобласці. Напрыклад, святкаванне юбілею Бацькі Міная у 1964-м годзе, адкрыццё помніка Кацюшы ў 1965-м, адпраўленне першых аўтобусаў ад новага аўтавакзала ў 1966-м, уручэнне Віцебскай вобласці ордэна Леніна ў 1967-м.

70-я гады правіць

На зары 70-х свой след у архіве віцебскай тэлестудыі пакінуў дыктар усесаюзнага радыё Юрый Барысавіч Левітан. У архіве тэлерадыёкампаніі захаваліся кадры з ганаровымі гасцямі горада (П. М. Машэравым, В. В. Церешковай, М. С. Гарбачовым і інш.), кадры са святкавання тысячагоддзя Віцебска.

9 ліпеня 1976 года з Мінска была прывезена перасовачная тэлевізійная станцыя. Карцінка на выхадзе, вядома, была чорна-белай. Але гэта ў тыя часы не іграла ролі. Пытанне стаяла пра магчымасць выхаду відэазапісваючай апаратуры з павільёнаў і з’яўлення яе на месцы падзей.

80-я гады правіць

У 1980 годзе падчас падрыхтоўкі асвятлення Алімпійскіх гульняў Масква вырашыла «падзяліцца» з віцебскімі тэлевізіёншчыкамі былым ва ўжытку каляровым абсталяваннем. Віцебску дасталіся перасовачная тэлевізійная відэазапісваючая станцыя «Лілея» для перыферыйных здымак і каляровае абсталяванне «Лотас» для работы ў павільёнах.

90-я гады правіць

Тэхнічнае развіццё студыі ішло вельмі хутка. Літаральна кожныя 3-4 гады змяняюцца цэлыя пакаленні тэлевізійнай апаратуры. І вось, наўпрост з Японіі ў Віцебск дастаўляюць і відэакамеры, і касеты, і відэамагнітафоны. Такога аснашчэння няма нават на цэнтральным тэлебачанні, таму гэтая падзея па праву лічыцца рэвалюцыяй у сферы вяшчання, а, значыць, змяняюцца і фарматы перадач, сюжэты, пачынаецца сапраўдны росквіт журналісцкай работы. У сярэдзіне 90-х віцебскае тэлебачанне пераходзіць на паўнацэннае лічбавае вяшчанне. Гэта дае магчымасць рабіць перадачы не толькі аператыўна і якасна, але і выкарыстоўваць мультымедыйныя магчымасці.

У 1998 годзе Віцебскае абласное тэлерадыёаб’яднанне першым у Беларусі пачынае работу на асобным эфірным канале вяшчання — «6 ТВК» (дырэктар Сяргей Арлоў). Асаблівы водгук у гледачоў знаходзяць перадачы, якія ідуць у прамым эфіры і маюць зваротную сувязь з гледачамі («Новая праграма»). Перадача не проста папулярная, яна адзначаецца прызамі і ўзнагародамі міжнародных тэлевізійных фестываляў. Шмат у чым сваім поспехам перадача абавязаная свайму аўтару і яе нязменнаму вядучаму Міхаілу Шульману. «Абракадабра» з аўтарам і вядучай Ксюшай Рындзінай ператвараецца на сапраўдны брэнд. З’яўляецца «Абракадабра-2», аўтар і кіраўніца якой ужо Наталля Мішурная. Перадача стае пераможцам на міжнародных фестывалях і Еўразійскім тэлефоруме. Акрамя ўласных перадач, на «6 ТВК» вялася рэтрансляцыя тэлеканала «СТС».

2000-я гады правіць

Телеканал «6 ТВК» працягваў біць усё рэспубліканскія рэкорды праглядаў да 2003 года. Аднак, пасля рэарганізацыі, 18 кастрычніка 2003 года на частаце «6 ТВК» пачаў вяшчанне агульнарэспубліканскі телеканал «Лад» (цяпер — «Беларусь 2»), у рэгіянальных «вокнах» якога працягнулі выходзіць перадачы ТРК «Віцебск». Асобныя цыклы перадач вырабляюцца па заказе «Беларусь ТВ». У 2010 годзе абласны эфір тэлерадыёкампаніі складае больш за 15 гадзін у тыдзень. З’яўляюцца такія перадачы, як «Актуальны рэпартаж», «Вытокі», «Віцебскі час», «Цана перамогі», з’яўляецца першае рэгіянальнае ток-шоў «руск.: ЗаДело». І яшчэ шмат перадач выходзяць на каналах Белтэлерадыёкампаніі.

Апошнія некалькі гадоў тэлерадыёкампанія «Віцебск» супрацоўнічала з сеткавымі партнёрамі, а перадачы тэлестудыі выходзілі на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 2».

27 кастрычніка 2014 года ў ТРК «Віцебск» зноў з’яўляецца тэлеканал уласнай вытворчасці (тэлеканал «Віцебск»). Усе 17 з паловай гадзін вяшчання тэлерадыёкампанія забяспечвае сама. У эфір выходзяць як архіўныя перадачы розных гадоў, так і новыя праекты. Кожны дзень тэлестудыя распавядае пра людзей, якія жывуць у Віцебску. Навінкай для Віцебскага тэлебачання з’яўляецца веб-камера, усталяваная ў цэнтры горада.

 
Лагатып тэлеканала «Віцебск»

Радыё правіць

Дзень нараджэння Радыё-Віцебск — 14 ліпеня 1998 года. Першай перадачай у эфіры быў праект «Музыкальны агент», які існуе і па сённяшні дзень.

Зноскі

  1. Пра кампанiю(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2021. Праверана 27 чэрвеня 2018.

Літаратура правіць

  • Рэспубліка Беларусь: Энцыклапедыя: У 6 т. / Г. П. Пашкоў;. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 2. — С. 688-689. — 912 с. — ISBN 978-985-11-0371-9.

Спасылкі правіць