Віцьбічы — найбуйнейшая віцебская газета. Выходзіць па аўторках, чацвяргах і суботах; уключае матэрыялы на беларускай і рускай мовах. Штотыднёвы тыраж — каля 97 тысяч экзэмпляраў. Друкуецца ў «Віцебскай абласной друкарні». Фармат газеты: А-3, аб’ём — 32 паласы. З 1995 г. «Віцьбічы» выдаюць дадатак «Вячэрні Віцебск».

«Віцьбічы»
Тып газета
Краіна
Мова беларуская і руская
Вэб-сайт vitbichi.by

Галоўны рэдактар газеты «Віцьбічы» — Дзіяна Курыла.

Гісторыя правіць

У лістападзе 1990 года на сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў пастаяннай камісіі па галоснасці было даручана падрыхтаваць праект рашаэння аб стварэнні гарадской газеты[1].

21 студзеня 1991 года V сесія Віцебскага гарсавета прымае рашэнне аб стварэнні друкаванага органа гарадскога Савета дэпутатаў. Галоўным рэдактарам быў прызначаны старшыня пастаяннай камісіі па галоснасці Ніна Тулінава. Неўзабаве ў Міністэрстве культуры і друку пад нумарам 333 была зарэгістравана гарадская газета «Віцьбічы». Першы нумар газеты (4 старонкі фармата А3, у два колеры; тыраж 3150 экзэмпляраў) выйшаў 2 сакавіка 1991 года[1].

У газеце працаваў віцебскі мастак-карыкатурыст Пётр Козіч.

Узнагароды правіць

Газета з’яўляецца пераможцам абласнога конкурсу імя Францішка Скарыны, Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара».

Крыніцы правіць

  1. а б Наша біяграфія. ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2023. Праверана 16 снежня 2023.