Віцебская абласная бібліятэка
Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» — дзяржаўная бібліятэка Беларусі, заснаваная ў студзені 1929 года ў Віцебску ў якасці аддзялення Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі. На канец 2016 г. змяшчала 708 622 асобнікі выданняў. За 2016 г. 44 117 чытачоў (12 % насельніцтва Віцебску, 3,7 % насельніцтва Віцебскай вобласці) ажыццявілі 852 520 наведванняў бібліятэкі, падчас якіх атрымалі 868 215 асобнікаў выданняў (па 19,7 на чытача)[1].
Віцебская абласная бібліятэка | |
---|---|
55°11′13″ пн. ш. 30°12′15″ у. д.HGЯO | |
Тып | публічная |
Краіна | Беларусь |
Адрас | 210601, вул. Леніна, д. 8а |
Заснавана | 1 студзеня 1929 |
Фонд | |
Склад фонду | кнігі, перыёдыка |
Аб'ём фонду | 708 622 асобнікі (2017 г.) |
Доступ і карыстанне | |
Умовы запісу | пашпарт, фатаграфія, плата за білет (1,5 руб.) |
Выдача штогод | 868 215 асобнікаў (2016 г.) |
Абслугоўванне | 852 520 (2016 г.) |
Колькасць чытачоў | 44 117 (2017 г.) |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | 1224,6 тыс. рублёў (2016 г.; $612,4 тыс.) |
Дырэктар | Таццяна Адамян |
Супрацоўнікі | 110 (2017 г.)[1] |
Вэб-сайт | vlib.by/index.php/by |
На 2017 г. бібліятэка працавала з панядзелка па чацвер з 10:00 да 21:00, у суботы і нядзелі — з 10-ай да 18-ай гадзіны. Аддзел дзіцячай літаратуры па пр. Будаўнікоў, д. 10 працаваў з панядзелка па пятніцу і ў нядзелі з 10:00 да 19:00[2]. Чытачы з прапіскай у Віцебску мелі права браць да 5 выданняў з абанементу (на дом) на тэрмін да 30 дзён[3]. За плату бібліятэка ажыццяўляла: капіраванне; сканаванне; выдачу дакументаў з чытальні на дом; бронь дакументаў; раздрукоўку; брашураванне аркушаў спружынай; складанне бібліяграфічнага апісання; нарады і выстаўкі; заняткі па інфарматыцы, літаратуры і англійскай, нямецкай і французскай мовах[4]. За 2016 г. бібліятэка выканала платных паслуг на 13137,21 руб. ($6569,26)[1].
Назва
правіцьУ кастрычніку 2003 года, у рамках ініцыятывы Віцебскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы па ўшанаванні памяці да 80-годдзя Васіля Быкава, было прапанавана назапць абласную бібліятэку ў гонар вялікага беларускага пісьменніка радзіма якога знаходзіцца на Віцебшчыне. Ідэю перайменавання падтрымалі таксама грамадскія актывісты Віцебска і Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ. Але, арганізацыі пенсіянераў і ветэранаў Віцебска выступілі супраць. Яны прывялі аргумент (ліст Раўзона ў газеце «Віцебскі рабочы»), што «Быкаў, канечне, неблагі пісьменнік, але параўнаць яго з Леніным немагчыма».
Гісторыя
правіць1 студзеня 1929 года ў Віцебску (Беларуская ССР) па вуліцы Валадарскага, д. 1/3 заснавалі Віцебскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі (БДБ). Аснову кнігазбору склалі бібліятэкі археалагічнага інстытута, Інстытута народнай адукацыі і Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея. Пры стварэнні кнігазбор налічваў 35 тыс. кніг. Працавалі 5 аддзелаў: агульны, беларусазнаўчы, яўрэйскі, замежных і старадрукаваных кніг, перыядычнай літаратуры. Бібліятэка мела 3 супрацоўнікаў, статус навуковай і папаўнялася паступленнямі з Беларускай кніжнай палаты. З 1934 г. бібліятэка пачала атрымліваць 2 абавязковыя платныя асобнікі беларускіх выданняў і мела 558 чытачоў. У 1937 г. лік супрацоўнікаў вырас да 4[5].
У 1938 г. Віцебскае аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі БССР пераўтварылі ў Віцебскую абласную бібліятэку ў сувязі са стварэннем Віцебскай вобласці. У маі 1941 г. налічвалася 9 бібліятэкараў. Пасля пачатку 22 чэрвеня 1941 г. Вялікай Айчыннай вайны частку кнігазбору вывезлі на ўсход. У час нямецкая акупацыі бібліятэку разбурылі. У жніўні 1944 г. бібліятэка ўзнавіла дзейнасць пасля адновы кнігазбору пры дапамозе Дзяржаўнага фонду літаратуры СССР, які паставіў кнігі з Масквы, Ленінграда і Казахскай ССР. У 1967 г. бібліятэка пераехала ў новы будынак плошчай каля 5000 м² з чытальнямі на 500 месцаў[5].
На май 2012 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы было 118 супрацоўнікаў сярэдняга ўзросту каля 39 гадоў. У фондах размяшчалася 710 тыс. асобнікаў выданняў. Налічвалася звыш 56 000 чытачоў, што было найбольшым паказчыкам сярод абласных бібліятэк Беларусі[6].
За 2016 г. абслужыла 44 117 (99,3 %) непасрэдных і 308 аддаленых чытачоў, з іх 4210 (9,5 %) дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў. Чытачы атрымалі 868 215 асобнікаў выданняў (19,7 выдання на чытача, абарачальнасць фонду 1,2). Сярэднедзённая выдача склала 2894 асобнікаў. Адбылося 852 520 непасрэдных наведванняў бібліятэкі і 621 084 наведванні яе сайта. За 300 каляндарных дзён працы сярэднедзённая наведвальнасць склала 771 чытач. Са 110 супрацоўнікаў 72 працавалі ў аддзелах абслугоўвання, з іх 55 уласна работнікаў. У сярэднім на бібліятэкара прыпадала 882 чытачы і 17 364 асобнікаў дакументавыдачы. У фонд бібліятэкі набылі 15 175 выданняў за 215,9 тыс. рублёў ($108 тыс.; у сярэднім 14,23 руб. за выданне). На канец года фонд бібліятэкі склаў 708 622 асобнікі, гэта значыць вырас за год на 2813 асобнікі (+0,4 %). За год правялі 101 выставу з удзелам 9505 наведнікаў[1] (94 наведнікі ў сярэднім).
Аддзелы
правіць12 аддзелаў абслугоўвання, з іх 3 уласна чытальні:
- агульная чытальня — даведнікі;
- абанементу і міжбібліятэчнага абанементу (МБА) — звыш 77 000 асобнікаў перыёдыкі, мастацкай літаратуры і выданняў па гуманітарных навуках;
- дзіцячай літаратуры (пр. Будаўнікоў, д. 10) — каля 90 000 асобнікаў і каля 100 назваў перыёдыкі;
- захоўвання асноўнага фонду (з 1953 г.) — звыш 500 000 асобнікаў, у тым ліку газеты і часопісы з 1944 года і звыш 300 рэдкіх кніг;
- каталогаў — з 1997 г. і электроннага, дзе звыш 600 000 бібліяграфічных запісаў у 7 базах даных «Кнігі», «Артыкулы», «Краязнаўства», «Мастацтва», «Нямецкая літаратура», «Аўтарэфераты» і «Каталог часопісаў»;
- краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі (з 1 лютага 2012 г.,) — звыш 22 000 асобнікаў, у тым ліку картаграфічных і выяўленчых выданняў, статыстычных зборнікаў і кампакт-дыскаў;
- літаратуры па мастацтве (з 1967 г.) — звыш 38 000 асобнікаў, у тым ліку альбомы, нотныя выданні, фанатэка і 16 назваў перыёдыкі;
- перыядычных выданняў (з 1967 г. як сектар, з 1991 г. аддзел) — каля 40 назваў газетаў і звыш 200 назваў часопісаў за апошнія 3 гады;
- эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры — звыш 33 000 друкаваных выданняў, у тым ліку Дзяржаўныя стандарты (ДАСТ) і Будаўнічыя нормы і правілы (БНіП), 184 назвы газетаў і часопісаў;
- інфармацыйна-бібліяграфічны — слоўнікі;
- нямецкая чытальня (з 7 ліпеня 1998 г.) — нямецкамоўныя кнігі, звыш 30 назваў часопісаў і 2 газеты, мастацкія фільмы і аўдыёпадручнікі;
- электронная чытальня (з 15 верасня 2010 г., з 1 лютага 2012 г. аддзел) — бясплатны доступ у сеціва, аўдыёкнігі і навукова-папулярныя фільмы на DVD[7].
3 фунцкцыянальныя аддзелы:
- аўтаматызавання бібліятэчных працэсаў (з 1998 г., з 2006 г. аддзел) — кіруе лакальнай вылічальнай сеткай на 100 рабочых месцаў;
- бібліятэказнаўства (з 1939 г., з 1956 г. аддзел);
- камплектавання фонду і апрацоўкі дакументаў (з 1995 г. аўтаматызаваны)[7].
Зноскі
- ↑ а б в г Камендантава, В.М. Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна ў 2016 годзе . Віцебская абласная бібліятэка (24 студзеня 2017). Праверана 6 жніўня 2017.
- ↑ Рэжым работы . Віцебская абласная бібліятэка (1 жніўня 2016). Праверана 6 жніўня 2017.
- ↑ Правілы карыстання . Віцебская абласная бібліятэка (2 чэрвеня 2014). Праверана 6 жніўня 2017.
- ↑ Бягучыя цэны платных паслуг (руск.). Віцебская абласная бібліятэка (24 студзеня 2017). Праверана 6 жніўня 2017.
- ↑ а б Гісторыя . Віцебская абласная бібліятэка (13 жніўня 2012). Праверана 6 жніўня 2017.
- ↑ Аляксандр Пукшанскі. Прафесія не для ўсіх // Звязда : газета. — 16 мая 2012. — № 91 (27206). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Структура . Віцебская абласная бібліятэка (25 мая 2017). Праверана 6 жніўня 2017.
Спасылкі
правіць- Электронны каталог(недаступная спасылка) (руск.)
- Бюлетэнь новых паступленняў (штомесячны)
- Падпіска (на паўгоддзе)
- У Фейсбуку
- Віцебская абласная бібліятэка . Газета «Народныя навіны Віцебска» (7 сакавіка 2012). Праверана 6 жніўня 2017.