Васіль Іларыёнавіч Зайцаў
Васіль Іларыёнавіч Зайцаў (26 лютага 1910, Белгарад — 4 чэрвеня 1982, Мінск) — беларускі архітэктар.
Васіль Іларыёнавіч Зайцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1982 (72 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1945 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.
З 1946 года працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, з 1954 па 1976 гады — выкладчыкам Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: праекты помнікаў загінулым савецкім воінам у наваколлях г. Бытама (ПНР, 1945), гасцініц у Бабруйску, Полацку (1951), будынкі Галоўрыбпрама, ляснога тэхнікума на Ленінскім праспекце (1952), жылых дамоў па вул. Камсамольскай (1948) і Горкага (1950) у Мінску.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1944), медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949), сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1965, 1967).
Зноскі
Літаратура
правіць- Зайцев Василий Илларионович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)