Вячаслаў Антонавіч Адамовіч
(Пасля перасылкі з В. Адамовіч)
Вячасла́ў (Ва́цлаў) Анто́навіч Адамовіч (19 лютага 1864 — 21 лютага 1939) — беларускі палітычны і вайсковы дзеяч, выдавец, публіцыст. Бацька Вячаслава Вячаслававіча Адамовіча.
Вячаслаў Адамовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | палітычны і вайсковы дзеяч |
Дата нараджэння | 19 лютага 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1939 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч |
Партыя |
Біяграфія
правіцьУ 1907—1914 гадах выдаваў у горадзе Коўна газету «Северо-западный телеграф». З 1917 года ўдзельнічаў у беларускім вайсковым руху. У 1919—1920 гадах быў сябрам Беларускай Вайсковай Камісіі, браў удзел у стварэнні таемнай вайсковай арганізацыі «Зялёны Дуб», якую ўзначаліў яго сын Вячаслаў (атаман Дзяргач). Браў удзел у антыбальшавіцкай акцыі пачатку 1920-х гадоў. Пазней адышоў ад палітычнай дзейнасці, жыў у Вільні.
Біяграфія асобы недастаткова вывучаная, часта яму прыпісваецца дзейнасць сына[1].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 44