Вячаслаў Аляксеевіч Савянкоў
Вячаслаў Аляксеевіч Савянкоў (нар. 23 лістапада 1955, г. Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Вячаслаў Аляксеевіч Савянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1978 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1978 годзе працаваў архітэктарам у ПМ № 2 «Гроднаграмадзянпраект». У 1978—1980 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1980—1990 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; у 1990—1995 гадах кіраўнік групы ў ПП «Спецпраектрэстаўрацыя»; у 1995—1997 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры РСУ «Гроднааблаўтатранс»; у 1997—2005 гадах галоўны архітэктар праекта, кіраўнік майстэрні ААТ «Гроднадзіпрабуд»; у 2005—2009 гадах галоўны архітэктар ПУП «Розмысел»; з 2009 года галоўны архітэктар ТАА «Праектіндустрыя».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года.
Пражывае ў Гродне па вул. Кабяка, 4/3
Зноскі
Літаратура
правіць- Савенков Вячеслав Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)