Валерый Уладзіміравіч Шаблюк

(Пасля перасылкі з В. Шаблюк)

Валерый Уладзіміравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, Узда, Мінская вобласць — 2 мая 1997) — беларускі археолаг, гісторык. Спецыяліст па гісторыі сельскіх паселішчаў Цэнтральнай Беларусі ў XIV—XVIII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (1991)[1].

Валерый Уладзіміравіч Шаблюк
Дата нараджэння 3 жніўня 1953(1953-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1997(1997-05-02) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторык і археолаг[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1991)
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1975 годзе гістарычны факультэт БДУ. Працаваў настаўнікам гісторыі ў Мінску. У 1980—1997 гадах навуковы супрацоўнік аддзела сярэдневяковай археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі. Кірункі навуковай дзейнасці: археалогія сярэднявечных сельскіх паселішчаў і мястэчак (у той час новы кірунак у беларускай археалогіі). У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV—XVIII ст.ст.», у 1996 годзе апублікаваную як манаграфія. У 1995 годзе выйшла кніга В. Шаблюка «Двор у Туганавічах».

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі педагогаў Інстытута гісторыі АН Беларусі Беларускага свабоднага прафсаюза.

З 1994 года — генеральны сакратар Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Усходняй выбарчай акрузе № 246 г. Мінска. Загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.

Навуковая дзейнасць

правіць

Напрамкі даследаванняў: сацыяльна-эканамічнае развіццё сярэднявечных беларускіх сельскіх паселішчаў, мястэчак, маёнткаў у басейне ракі Нёман; гаспадарчая дзейнасць і матэрыяльная культура сельскага насельніцтва[1].

Аўтар публікацый па гісторыі і археалогіі Беларусі, каля 100 артыкулаў у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.

Навуковыя працы

правіць
  • Гістарычная тапаграфія і планіроўка мястэчак верхняга Панямоння // Гіст.-археалагічны зб. — Мн.,1994. № 3;
  • Забудова прынёманскіх мястэчак у 16-18 стст. // Гіст.-археалагічны зб. — Мн., 1995. № 6;
  • Да пытання фарміравання мястэчак Беларускага Панямоння // Гіст.-археалагічны зб. — Мн., 1996. № 10
  • Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII ст. Мінск, 1996.
Удзел у калектыўных працах
  • Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. Т. 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997.

Зноскі

Літаратура

правіць