Вольга Юр’еўна Сазыкіна

беларуская мастачка
(Пасля перасылкі з В. Ю. Сазыкіна)

Вольга Юр’еўна Сазыкіна (нар. 1955, Масква) — беларуская мастачка.

Вольга Юр’еўна Сазыкіна
Фатаграфія
Вольга Юр’еўна Сазыкіна (2015 год)
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастачка
Месца працы
Вучоба
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучылася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1972—1977). З 1977 года працавала мастаком на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы. З 1987 года вольны мастак. З 2000 года выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміi мастацтваў, выкладае курсы «Мастацкае праектаванне вырабаў са шкла», «Канструяванне», «Кампазіцыя ў кераміцы і метале»[1].

Творчасць правіць

Творча працуе ў галіне мастацкага шкла, графікі, жывапісу і актуальнага мастацтва.

Асноўныя творы, па дзяржаўных заказах — дэкаратыўныя кампазіцыі «Працэсу-1» і «Працэсу-2», прасторавая кампазіцыя «Працэсу-3», літой вітраж «Гербарый» (1989, інтэр’ер фірмовай крамы МФЗ «Шкло-фарфор» на Траецкім прадмесці ў Мінску), сярод іншых — дэкаратыўныя талеркі «Дзявочыя капрызы» (1984), дэкаратыўны пласт «Сняданак на траве» (1985), дэкаратыўная кампазіцыя «Джаз» (1987), дэкаратыўная кампазіцыя «Злоўлены вецер» (1990), «Уздых» (1991), графічныя лісты «Дзённік дыхання, альбо Міміка лёгкіх» (1997), інсталяцыі «Адзінка персанальнага вымярэння» (1997), «Дыялог» (1998), «Інкарнацыя ў сіні» (1999), «Сузор’е ўнутранага неба» (1999), «Пашырэнне прасторы» (2000), «Экзістэнцыя» (2001), «Аўтабіяграфічныя паверхні» (2004), «Шведскі стол» (2011), «Літара» (2011), «Персона і цень» (2012), «Галюцынагены» (2013), «Партызанская архітэктура» (2013), «Кансерванты» (2013).

Мае тры аўтарскія патэнты на тэхналогіі дэкаравання шкла.

З 1977 года бярэ ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх праектах і выстаўках, у тым ліку «Міміка лёгкіх» (Швейцарыя, 1997), «Пісьмёны» (Санкт-Пецярбург, 1998), «Тэксты» (Германія, 1998), «Inter-viso» (Францыя-Італія, 1999), «Новае беларускае мастацтва» (Варшава, 2000), «Вокны» (Іспанія, 2002), «Магія Ніды» (Літва-Расія-Фінляндыя, 2003), «Слоўнікі» (Хельсінкі, 2006), «Актуальныя дыялогі» (Мінск, 2010), «Арт-сегмент» (Мінск, 2010), «Карані» (Вільня, 2012), «Публічнае выказванне» (Мінск-Кёльн-Калінінград, 2012), «Glass-навігацыя» (Мінск, 2013), «Зялёная піраміда» (Севастопаль, 2013) і інш.

Персанальная выстаўка (Варшава, 1998).

Прызнанне правіць

Зноскі

Спасылкі правіць