ГЭС гідравузла № 12 Стахава
Міні-ГЭС «Стахава» — нізканапорная міні-гідраэлектрастанцыя на гідравузле № 12 «Стахава» воднай сістэмы Дняпроўска-Бугскага канала, каля вёскі Стахава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Вызначаная магутнасць — 692 кВт (2017 год). Гадавая выпрацоўка электраэнергіі 5045,6 тыс. кВт*гадзін. Будаўніцтва пачалося ў 2013 годзе. 1-ы гідраагрэгат уведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2015 года, 2-і — у снежні 2015 года. Знаходзіцца на балансе РУЭБП «Дняпроўска-Бугскі водны шлях».
ГЭС гідравузла № 12 Стахава | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Рака | Прыпяць |
Статус | дзеючая |
Гады ўводу агрэгатаў | 2015 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Гадавая выпрацоўка электраэнергіі, млн кВт⋅г | 5,0456 |
Электрычная магутнасць, МВт | 692 кВт |
Асноўныя збудаванні | |
Шлюз | няма |
На карце | |