Галерэя Акадэміі (Венецыя)
Галерэя (ці, у больш дакладным перакладзе, Галерэі) Акадэміі (італ.: Gallerie dell'Accademia), званыя таксама Музеем Акадэміі ў Венецыі — мастацкі музей, у якім захоўваецца самая вялікая калекцыя венецыянскага жывапісу XIV—XVIII стагоддзяў. Акадэмія і музей размешчаны на паўднёвым беразе Вялікага канала, што дае назву аднаму з трох мастоў праз гэты канал.
Галерэя Акадэміі | |
---|---|
Заснаваны | 1750 |
Заснавальнік | Напалеон I Банапарт[2] |
Адкрыты | 1817 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі | |
Памеры фонду | 400 item[5] і 400 item[6] |
Адрас | Campo della Carità, Dorsoduro 1050, Venezia, Dorsoduro - Venezia[1], Campo della Carità - Sestiere Dorsoduro 1050, Venezia (VE), Italia і Sestiere Dorsoduro 1050, 30123 Venezia[3][7] |
gallerieaccademia.it (італ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьГалерэі Акадэміі былі заснаваны ў 1750 годзе венецыянскім Сенатам як школа жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Мэта стварэння такой навучальнай установы — зрабіць Венецыю адным з цэнтраў мастацкай адукацыі ў Італіі, нароўні з Рымам, Фларэнцыяй, Міланам і Балонняй.
У 1807 годзе першапачатковая назва Акадэміі — Акадэмія Вытанчаных Мастацтваў Венецыі (італ.: L'Accademia di Belle Arti di Venezia) — была заменена на новую — Каралеўская Акадэмія Вытанчаных Мастацтваў (італ.: Accademia Reale di Belle Arti). Больш таго, сама Акадэмія была перамешчана па загаду акупацыйных улад Напалеонаўскі Францыі ў той будынак, у якім размяшчаецца дагэтуль.
Напачатку XIX стагоддзя Галерэі былі ператвораны з мастацкай школы ў музей і сталі паступова павялічваць свае фонды. Цяпер наведвальнікі Музея Акадэміі могуць убачыць працы такіх услаўленых майстроў, як Паола Венецыяна, Ларэнца Венецыяна, Якабела дэль Ф'ёрэ, Джавані Беліні, Віторэ Карпача, Чыма да Канельяна, Джарджонэ, Ларэнца Лота, Веранезэ, Тыцыян, Цінтарэта, Джавані Батыста Т'епола, Разальба Кар’ера, П’етра Лонгі, Джавані Батыста П'яцэта, Каналета, Бернарда Белота, Франчэска Гвардзі і інш.
З мастацкага збору музея
правіць-
Андрэа дэ Мурана — Паліпціх
-
Даменіка Т'епола — Аўраам
-
Франчэска Хаес — Арыстоцель
-
Франчэска Хаес — Рыналда і Арміда
-
Джарджонэ — Партрэт старой
-
Джавані Беліні - Мадонна
-
Ларэнца Лота — Партрэт юнака
-
П'еро дэла Франчэска — Св. Еранім і данатар
-
Віторэ Карпача — Легенда аб Св. Урсуле: Сустрэча з Папай Кірыякам
-
Віторэ Карпача — Легенда аб Св. Урсуле: Фрагмент «Вяртанні англійскіх пасланцаў на радзіму»
-
Тыцыян — З'яўленне дзевы Марыі
-
Парыс Бардонэ — «Уручэнне кальца венецыянскаму дожу»
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б catalogo.beniculturali.it — 2014.
- ↑ https://www.gallerieaccademia.it/en/museum-complex
- ↑ а б Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2022.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2023.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2020.
- ↑ ISTAT ISTAT 2015 survey on museums and similar institutions — 2017.
- ↑ Indagine sui musei e le istituzioni similari — 2024.