Галошава (курганны могільнік)

Галошава — курганны могільнік у вёсцы Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Курганны могільнік

Апісанне

правіць

Захаваліся 5 курганоў: 4 каля дарогі на гарадскі пасёлак Коханава (па 2 абапал дарогі) і 1 на могілках дыяметрам 7—10 м, вышынёй 0,8—2 м, на паверхні сляды ям.

Выявіў у 1885 годзе М. М. Турбін, аднак раскопкі не праводзіліся. Даследавалаі Леанід Аляксееў (1956), Аляксей Мітрафанаў (1972), Вольга Ляўко (1981).

У 1988 годзе Вольга Ляўко раскапала курган каля дарогі. Былі выяўлены два пахаванні — адно ў насыпе (безынвентарнае), другое на грунце на падсыпцы таўшчынёй 0,2 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне з частковым трупаспаленнем. Знойдзены бронзавы пласціністы пярсцёнак, жалезны выраб дрэннай захаванасці (магчыма, фібула), хрусталёвая пацерка, гаршчок і вуголле.

Датуецца 1-й паловай XI стагоддзя, належаў крывічам.

Літаратура

правіць