Галіна Аляксееўна Бярозава

Галіна (Ганна) Аляксееўна Бяро́зава (укр.: Галина Олексіївна Березова,15 чэрвеня 1909, Санкт-Пецярбург — 24 кастрычніка 1997, Кіеў) — украінская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Заслужаны артыст Украінскай ССР (1941).

Галіна Аляксееўна Бярозава
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1909(1909-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1997(1997-10-24) (88 гадоў)
Месца смерці
Прафесія акцёрка
Узнагароды
Заслужаны артыст Украінскай ССР

Біяграфія правіць

Галіна Бярозава нарадзілася 2 (15) чэрвеня 1909 года ў горадзе Санкт-Пецярбург.

У 1925 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (педагог А. Я. Ваганава), у 1937 годзе — рэжысёрскі факультэт Ленінградскай кансерваторыі.

У 1925—1933 — салістка балета, у 1933—1937 — асістэнт А. Я. Ваганавай — мастацкага Кіраўніка балетнай трупы Тэатра Кірава.

У 1937—1941 — мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар, у 1944—1947 — балетмайстар Тэатра імя Шаўчэнкі, у 1942—1944 — харэограф Тэатра імя Абая.

У 1945—1966 мастацкі кіраўнік і педагог, з 1972 года — педагог Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча. У 1969—1973 выкладала на кафедры харэаграфіі Інстытута культуры імя А. Я. Карнейчука (Кіеў). Сярод яе вучняў — Ала Гаўрыленка, Аляксей Гоман  (руск.) і іншыя.

У 1966—1972 — мастацкі кіраўнік Народнага ансамбля класічнага танца (Кіеў).

Творчасць правіць

Паставіла балеты «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага (1937, 1942), «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага(1937), «Бахчысарайскі фантан» і «Каўказскі палоннік» (абодва — 1938), «Лілея» (1940, 1945), «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага; «Фея і чабан» Яфімава (1961), «Незвычайны дзень» Сільванскага (1964).

З’яўляецца першым рэжысёрам балета «Лілея» К. Данькевіча (1940, 1945, Кіеў, Тэатр оперы і балета імя Тараса Шаўчэнкі; Харкаў, 1946, Тэатр оперы і балета імя Мікалая Лысенкі).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  • Березова Ганна Олексіївна // Шевченківський словник. Том 1 / Інститут літератури імені Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — Київ : Головна редакція УРЕ, 1976. — С. 63.
  • Березова Галина (Ганна) Олексіївна // Мистецтво України : Біографічний довідник / упоряд.: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський; за ред. А. В. Кудрицького. — К. : «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — С. 53. — ISBN 5-88500-071-9.
  • Швачко Т. О. Березова Галина Олексіївна // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.] ; НАН України, НТШ, Коорд. бюро Енцикл. Сучас. України НАН України. — К. : Поліграфкнига, 2003. — Т. 2 : Б — Біо. — С. 508. — ISBN 966-02-2681-0.