Галіна Гіляраўна Яблонская

Галіна Гіляраўна Яблонская (укр.: Галина Гілярівна Яблонська; нар. 2 студзеня 1928) — украінская актрыса і грамадскі дзеяч.

Галіна Гіляраўна Яблонская
укр.: Галина Гілярівна Яблонська
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 2 студзеня 1928(1928-01-02) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
народны артыст Украінскай ССР
Order of Princess Olga, 1st class Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені юбілейны медаль «25 гадоў незалежнасці Украіны»
Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР

Народная артыстка УССР (1982). Член Нацыянальнага саюза тэатральных дзеячаў Украіны, уладальніца тэатральнай прэміі сям’і А. М. Бучмы «Бранек», прэзідэнт Міжнароднай Лігі «Маці і сёстры — моладзі Украіны», мастацкі кіраўнік гераічнага тэатра «Памяць».

Біяграфія правіць

Дэбютавала ў 1936 годзе на сцэне Вінніцкага дзяржаўнага тэатра ў ролі Топс у п’есе «Хаціна дзядзькі Тома». Выступала ў абласных тэатрах Магілёва-Падольскага, Вінніцы, Днепрапятроўска, а з 1951 года служыць у Кіеўскім тэатры імя Івана Франко. Найбольш яркія ролі: Сафія («Няшчасная» Карпенка-Карага), Маруся, Каця («Маруся Багуслаўка», «Не судзілася» Міхаіла Старыцкага), Галя («Назар Стадоля» Тараса Шаўчэнкі), Ліда («Платон Крэчат» Карнейчука), Кацярына («Фараоны» Аляксея Каламійца), Лэдзі Макдуф («Макбет» Уільяма Шэкспіра), Алеся Багданаўна («Самотная лэдзі» Ігара Афанасьева).

Узнагароды правіць

  • Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнай Савета УССР (1970)
  • Ордэн княгіні Вольгі III, II і I ступеняў (2005, 2008, 2013)
  • Тэатральная прэмія сям’і А. М. Бучмы «Бранек» (2009)
  • Ордэн Святой Вялікапакутніцы Барбары (2012)
  • «Жанчына года» ў намінацыі «Жанчына-мастак» (2012)

Зноскі