Народны артыст Украінскай ССР

ганаровае званне
(Пасля перасылкі з Народная артыстка УССР)

«Народны артыст Украінскай ССР» (укр.: Народний артист Української РСР) — ганаровае званне, устаноўлена 22 лістапада 1922 года.[1] Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР выдатным дзеячам мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.

Народны артыст Украінскай ССР
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва укр.: Народний артист Української РСР
Краіна  Украінская ССР
Рэгіён
Тып ганаровае званне
Каму ўручаецца дзеячам мастацтваў
Дата заснавання 1922
Статус не ўручаецца
Старэйшая народны артыст СССР
Малодшая Заслужаны артыст Украінскай ССР

Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Украінскай ССР» ці «Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР».

З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Народны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Украіны», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах.

Лаўрэаты

правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2016. Праверана 12 сакавіка 2023. Бузало В. Й. Державні нагороди Української РСР // Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл.

Літаратура

правіць