Галіна Пятроўна Трыбунах

Галіна Пятроўна Трыбунах (нар. 15 верасня 1965, Гарадок Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі аграрый, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Галіна Пятроўна Трыбунах
Нараджэнне 15 верасня 1965(1965-09-15) (58 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія Правіць

Скончыла Буда-Кашалёўскі аграрны каледж, Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Працавала рабочай калгаса «Сцяг камунізму» Чачэрскага раёна, падлікоўшчыцай Чачэрскага райаграпрамзабеспячэння, вучаніцай тынкоўшчыка-маляра Плюскай кааператыўнай дзяржаўнай будаўнічай арганізацыі Пскоўскай вобласці, сакратаром-машыністкай, загадчыкам склада Чачэрскай міжраённай перасоўнай механізаванай калоны № 118, спецыялістам першай катэгорыі па дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама, інспектарам аддзела кадраў Чачэрскага раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія». Была сакратаром-машыністкай, галоўным спецыялістам па кадрах, дыспетчарызацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чачэрскага райвыканкама.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Звязда» Чачэрскага раёна.

Выбіралася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Чачэрскага раённага і Залескага сельскага Саветаў дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі