Гамадрыл[1] (Papio hamadryas) — малпа роду павіянаў, падатрад вузканосых малпаў.
Вялікая малпа, якая дасягае да аднаго метра даўжыні (старыя самцы), прычым на хвост прыходзіцца 20-25 см; самкі ўдвая драбнейшыя. Агульны колер валасоў, якія пакрываюць цела гамадрыла, шэры (колеры сухой травы); у самцоў доўгія, арыгінальна размешчаныя валасы на галаве, плячах і грудзях ўтвараюць нешта накшталт грывы. Сядалішчныя мазалі чырвонага колеру, голая скура твару — брудна-цялеснага. Самкі маюць цямнейшую афарбоўку, валасы грывы карацейшыя; маладыя падобныя да самак.
Зноскі
- ↑ Гамадрыл ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.9