Ад даўжыні 15 см і масы каля 70 г (ігрунка карлікавая) да 2 м і 300 кг (гарыла). Валасяное покрыва развітое (акрамя твару і вушных ракавін), развітая мімічная мускулатура. Будова мозга складаная, кара са шматлікімі звілінамі і барознамі. У вузканосых малпаў ноздры скіраваны ўніз. Вялікі палец кісці ў іх проціпастаўлены астатнім пальцам; маюць пазногці.
Малпы паходзяць з палеацэну і эацэну (60—25 млн. гадоў назад) ад выкапнёвых даўгапятаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
У новай сістэматыцы сапраўдных малп вылучаюць у інфраатрад малпападобныя і аб'ядноўваюць з даўгапятамі ў падатрад суханосых прыматаў (Haplorhini), а астатніх — у атрад макраносых прыматаў (Strepsirrhini)