Гары́ла (Gorilla) — род малпаў, які ўключае ў сабе самых вялікіх прадстаўнікоў атрада прыматаў. Упершыню апісаны на прыкладзе заходняй гарылы 1847 годзе амерыканскім місіянерам Т.Саважам en:Thomas S. Savage. Паводле апошніх даследаванняў (Primate Taxonomy, Colin Groves, 2001. — ISBN 1-56098-872-X) род гарыл ўключае два віды з двума падвідамі кожны[1]:

  • Заходняя гарыла (Gorilla gorilla)
    • Заходняя раўнінная гарыла (Gorilla gorilla gorilla)
    • Заходняя рачная гарыла (Gorilla gorilla diehli)
  • Усходняя гарыла (Gorilla beringei)
    • Усходняя горная гарыла (Gorilla beringei beringei)
    • Усходняя раўнінная гарыла (Gorilla beringei graueri)
Гарыла

Заходняя гарыла (Gorilla gorilla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gorilla Geoffroy, 1852

Арэал
выява

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  572837
NCBI  9592
EOL  42003
FW  97178

Пашырана ў заходняй і цэнтральнай Афрыкі. Жыве ў густых трапічных або горных лясах невялікімі статкамі (па 5-30 асобін), важакамі з'яўляюцца магутныя самцы. Усходняя горная гарыла ахоўваецца ў 7 нацыянальных парках, занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Самка гарылы з дзіцянём

Самая буйная малпа. Рост дарослых самцоў да 2 метраў, шырыня плячэй каля 1 м, размах рук да 2,6 м, абхват грудзей да 1,5 м, маса да 300 кг, самкі ўдвая меншыя. Склад масіўны, вельмі развіта мускулатура, валодаюць вялікай сілай. Валасы і скура чорныя, з узростам у самцоў на спіне з'яўляецца серабрыстая паласа. Галава вялікая; аб'ём мозга да 750 см³, па будове блізкі да мозга чалавека. Расліннаедныя. Будуюць гнёзды на зямлі або на дрэвах. Нараджаюць 1 дзіця раз у 3-5 гадоў. Пераносяць няволю і размнажаюцца.

Зноскі

  1. Полная иллюстрированная энциклопедия. «Млекопитающие». Кн. 1, с.415

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць