Ганаровыя грамадзяне Пінска

Званне ганаровага грамадзяніна г. Пінска ўстаноўлена рашэннем выканкама гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 снежня 1973 г. №515. Тады ж прынята і Палажэнне аб парадку яго прысваення. У 1991 наспела неабходнасць унясення змяненняў у Палажэнне, і выканкам прыняў рашэнне «Аб некаторых пытаннях, звязаных са званнем "Ганаровы грамадзянін г. Пінска"»[1].

22 верасня 2011 г. гарадскі Савет дэпутатаў распрацаваў і прыняў Інструкцыю аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін горада Пінска».

Ганаровыя грамадзяне

правіць

Па стане на 1 ліпеня 2024 г. званне «Ганаровы грамадзянін г. Пінска» маюць 22 чалавека[2].

  • Новікаў Мікалай Мікітавіч (1923—2000)
  • Пяскоў Аляксандр Іванавіч (1909—1995)
  • Фядотаў Мікалай Сцяпанавіч (1910—1974)
  • Шубітыдзэ Іван Георгіевіч (1906—1978)
  • Карасёў Рыгор Сцяпанавіч (1895—1979)
  • Макараў Андрэй Цімафеевіч (1912—1997)
  • Дзенісевіч Фёдар Якаўлевіч (1897—1981)
  • Макарэвіч Алег Феадосьевіч (1927—2009)
  • Штырыкаў Леанід Сцяпанавіч (1926—2015)
  • Перац Фёдар Якімавіч (1934—2009)
  • Смірноў Ігар Глебавіч (1927—2016)
  • Цурканаў Міхаіл Васільевіч (1943—2022)
  • Благавідаў Барыс Аляксандравіч (1924—2017)
  • Зарыбка Аляксандр Міхайлавіч (нар. 1962)
  • Шарко Аляксандр Аляксеевіч (нар. 1960)
  • Мандроўская Зінаіда Міхайлаўна (нар. 1954)
  • Шуст Васілій Уладзіміравіч
  • Гордзіч Аляксандр Аляксандравіч (нар. 1963)
  • Канеўскі Аляксандр Альфрэдавіч (нар. 1951)

Крыніцы

правіць
  1. Пинчуки и пинчане: Почётный гражданин. Пинчуки и пинчане (воскресенье, 18 ноября 2018 г.). Праверана 13 ліпеня 2024.
  2. Почетные граждане. Пинский горисполком.