Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
Ганаровыя грамадзяне Светлагорска — званне за выбітны ўклад у развіццё і росквіт горада Светлагорска.
Апісанне
правіцьПаводле Палажэння аб ганаровых грамадзянах Светлагорскага раёна, гэтае званне прысвойваецца за вялізны ўнёсак у развіццё горада і раёна, за выбітныя працоўныя поспехі, а таксама асобам, якія здзейснілі подзвіг, уславілі горад і раён сваёй творчасцю, спартыўнымі і іншымі дасягненнямі. Ганаровы грамадзянін Светлагорска атрымоўвае пасведчанне і грашовае заахвочванне. Кожнаму выплочваецца матэрыяльная дапамога да Дня незалежнасці, Дня горада і Новага года. Ганаровыя грамадзяне маюць магчымасць без чаргі абслугоўвацца ў медычных установах, бясплатна наведваць культурна-відовішчныя мерапрыемствы раёна, арганізавныя аддзелам культуры райвыканкама.
Званне «Ганаровы грамадзянін Светлагорскага раёна» (да 28 снежня 2007 года — «Ганаровы грамадзянін горада Светлагорска») прысвойваецца з 1979 года.
Спіс
правіць1979 год
правіць- Іван Міхайлавіч Плехаў — камандзір 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 2-га рангу ў адстаўцы.
- Сяргей Пятровіч Хватаў — артылерыст 4-га Гвардзейскага атрада бронекацераў Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га рангу ў адстаўцы.
- Георгій Ільіч Захараў — камандзір бронекацера «БКА-44» Дняпроўскай вайсковай флатыліі, капітан 1-га раніу ў адстаўцы.
1981 год
правіць- Іван Фёдаравіч Хмарун — былы брыгадзір страхароў будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»), Герой Сацыялістычнай працы, кавалер ордэна Леніна.
- Аляксандр Мікалаевіч Завадскі — першы дырэктар Васілевіцкай ДРЭС (цяпер Светлагорская ЦЭЦ), кавалер ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знака Пашаны.
- Ніна Нікіцічна Запясочная — былы лекар раённай бальніцы, Заслужаны лекар БССР.
1984 год
правіць- Павел Іванавіч Батаў — камандзір 65-й Армії, якая падчас Другой сусветнай вайны вызваляла тэрыторыю сучаснага Светлагорскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Двойчы Герой Савецкага Саюза.
1986 год
правіць- Георгій Кузьміч Мітраховіч — былы брыгадзір СУ АР № 150 будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»), «Заслужаны будаўнік БССР», кавалер ордэна Леніна.
- Віктар Барысавіч Шыферс — былы дырэктар завода ЖБВіК (цяпер ААТ «Светлагорскі завод ЖБВіК»). Кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга.
1991 год
правіць- Алена Сцяпанаўна Сладкова — апаратчыца ВА «Хімвалакно». Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, поўны кавалер ордэнаў Працоўнай Славы ўсіх ступеняў, пенсіянерка.
- Васіль Сямёнавіч Глебаў — працаваў начальнікам інжынерна-тэхнічнай службы Светлагорскага ўпраўлення буравых работ (цяпер СУБР "BA «Беларуснафта»), кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
- Мікалай Іванавіч Краўчук — працаваў на рабочых і інжынерна-тэхнічных пасадах Васілевіцкай ДРЭС (цяпер Светлагорская ЦЭЦ) і заводзе ЖБВіК (цяпер ААТ «Светлагорскі завод ЖБВіК»). Узнагароджаны знакам «Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР».
- Віктар Васілевіч Цімохін — былы кіраўнік будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»). Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэна Знак Пашаны.
1992 год
правіць- Любоў Мартынаўна Галавач — былы лекар раённай лякарні (цяпер Светлагорская цэнтральная раённая лякарня), кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Антон Антонавіч Пількевіч — працаваў у будаўнічым трэсце № 20 на кіруючых пасадах (цяпер A AT «Будаўнічы трэст № 20»), былы старшыня Рады ветэранаў вайны і працы, Заслужаны будаўнік БССР, кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі, Айчыннай Вайны І ступені.
1996 год
правіць- Аляксандр Ільіч Чыж — былы генеральны дырэктар ААТ «Светлагорскі ЦКК». Кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Знак Пашаны, Заслужаны працаўнік прамысловасці РБ.
- Пятроўна Худалеева Аюбоў — педагог. Заслужаная настаўніца БССР, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
1998 год
правіць- Міхаіл Ілыч Мітраховіч — былы старшыня Светлагорскага райвыканкама.
2001 год
правіць- Іван Самойлавіч Каяфюк — былы кіраўнік будаўнічага трэста № 20 (цяпер ААТ «Будаўнічы трэст № 20»).
- Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў — паэт, былы намеснік рэдактара газеты «Светлагорскія навіны», былы дырэктар карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава, паэт, сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1990).
- Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў — генеральны дьірэктар ААТ «Светлагорскі домабудаўнічы камбінат».
- Аляксандр Серафімавіч Якабсон — былы старшыня Светлагорскага гарвыканкама, былы старшыня Гомельскага аблвыканкама, цяпер старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ.
2003 год
правіць- Ніна Нікіцічна Краснова — брыгадзір тынкоўшчыкаў-маляроў СУ АР № 150 ААТ «Будаўнічы трэст № 20».
2006 год
правіць- Аляксандр Фёдаравіч Бойчанка — былы дырэктар Дзіцячай юнацкай спартыўнай школы № 5.
- Уладзімір Леанідавіч Зінкевіч — віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі выяўленчага мастацтва, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
- Віктар Аркадзьевіч Латугоўскі — былы начальнік Светлагорскага аграпрамысловага ўпраўлення BA «Беларуснафта».
- Алена Іванаўна Няўступава — дырэктар філіі «Светлагорскі хлебазавод» РУП «Гомельхлебапрам».
2007 год
правіць- Сяргей Аўрамавіч Аўсяннікаў — былы дырэктар саўгаса «Бярэзіна».
- Юрый Уладзіміравіч Шутаў — маёр, участковы інспектараддзелуаховыправапарадкуіпрафілактыкі Светлагорскага РАУС.
2010 год
правіць- Баляслаў Казіміравіч Пірштук — былы старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэту, Намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Літаратура
правіць- Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск: Галіяфы, 2011. — 252 с. Ст. 126—128.
- Сивак А. Первый почётный гражданин района // Ранак-плюс. 2008. № 3. С. 2.
- Григорьев А. Ими гордится Светлогорск. Почётные граждане минувших лет II Ранак-плюс. 2006. № 37. С. 5.
- Сапоненко И. Почётных жителей стало больше // Ранак-плюс. 2006. № 39. С. 1.
- Березина А. В память о майоре Шутове… II Ранак-плюс.2008. № 31. С. 2.
- Хомицевич Д. Праздник начался II Светлагорскія навіны. 2010.14 верасня. С. 2.