Іван Фёдаравіч Хмарун
Іван Фёдаравіч Хмарун (8 сакавіка 1916, в. Баравікі, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць — 13 лістапада 1998) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Іван Фёдаравіч Хмарун | |
---|---|
Род дзейнасці | будаўнік |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1998 (82 гады) |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьДзяцінства прайшло ў в. Баравікі, тут скончыў 7 класаў. З 1930 па 1937 гады працаваў сталяром на будаўнічай базе Шацілкаўскай суднаверфі. У 1937 годзе прызваны на ваенную службу, удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, вайне СССР з Фінляндыяй, вызваленні Бесарабіі.
Скончыў Омскае артылерыйскае зенітнае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. З 1942 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Сталінградскай бітвы, баёў пад Харкавам. Пасля капітуляцыі Германіі ўдзельнічаў у баях з Японіяй. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе.
Працаваў у Мазыры дыспетчарам Воблнарыхтзерне, у Баравіках — брыгадзірам будаўнічай брыгады. У 1950 годзе прыязджае ў Шацілкі (цяпер г. Светлагорск), з 1954 года брыгадзір будаўнічай брыгады, будаваў Васілевіцкую ДРЭС. У 1962 годзе ўзначаліў брыгаду будаўнікоў будтрэста № 20. Брыгада І. Ф. Хмаруна першай у горадзе заваявала званне «Брыгада камуністычнай працы», ёй даручалі самыя адказныя аб’екты: яна будавала першую і другую чаргі завода штучнага валакна, першыя корпусы цэлюлозна-кардоннага камбіната, жылыя дамы.
Узнагароды
правіцьЗвання Героя Сацыялістычнай Працы атрымаў 11 жніўня 1966 года. Узнагароды: ордэн Леніна (1966), медалі «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй», «Ветэран працы», юбілейныя медалі.
У 1981 годзе пастановай Прэзідыума Светлагорскага гарвыканкама было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска»[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Іван Фёдаравіч Хмарун на сайце «Героі краіны»
- Проект «Лица Победы» Хмарун Иван Фёдорович // Центральный музей Великой Отечественной войны 1941—1945 гг.