Ганаровы крыж ветэрана вайны
Ганаровы крыж ветэрана вайны (ням.: Ehrenkreuz für Frontkämpfer) — бронзавы памятны знак удзельнікаў і ахвяр Першай сусветнай вайны.
Ганаровы крыж ветэрана вайны | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | ням.: Ehrenkreuz des Weltkrieges | ||
Дэвіз | Ehrenkreuz für Frontkämpfer | ||
Краіна | Трэці рэйх | ||
Тып | Крыж | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым розных родаў войскаў | ||
Падставы ўзнагароджання | узнагароджваліся ваеннаслужачыя, якія ваявалі на фронце або прымалі ўдзел у вайне. | ||
Дата заснавання | 13 ліпеня 1934 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 8 041 394 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ ліпені 1934 года ўрад Германіі па ініцыятыве рэйхспрэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга заснавала ганаровы крыж, як ордэн для былых франтавікоў, удзельнікаў і сваякоў загінулых у Першай сусветнай вайне. Устаноўчая грамата была падпісана рэйхспрэзідэнтам 13 ліпеня 1934 года, а праз два дні была афіцыйна апублікавана. Ганаровы крыж існаваў у трох варыянтах:
- Ганаровы крыж з мячамі — для былых франтавікоў
- Ганаровы крыж без мячоў — для ўдзельнікаў вайны
- Ганаровы крыж без мячоў — для ўдоў і бацькоў загінулых, зніклых без весткі або памерлых ад ран ці ў палоне ўдзельнікаў вайны
Права на атрыманне ордэна мелі ўсе былыя салдаты, якія ваявалі на фронце або бралі ўдзел у вайне, а таксама тыя, чые мужы, бацькі ці сыны загінулі на вайне. Узнагароджанне ордэнам патрабавала падачы хадайніцтва і адбывалася асабіста ці па пошце.
Апісанне
правіцьОрдэн уяўляе сабой бронзавы крыж памерам 37x37 мм. Ён меў 2,8-мм аблямоўку па краях крыжа і вушкай на верхнім прамяні. На пярэднім боку намаляваны звернуты ўгару лаўровы вянок са стужкай, якая займае частку ніжняга прамяня. Унутры вянка адзін пад іншым запісаны гады «1914» і «1918», а пад сам крыж знізу падкладзены два мячы.
У ганаровым крыжы для ўдзельнікаў вайны адсутнічаюць мячы, якія пазначаюць удзел у баявых дзеяннях, а замест лаўровага намаляваны дубовы вянок. Ганаровы крыж для сваякоў загінулых на вайне такой жа формы, аднак пакрыты чорным лакам і ўручаўся на іншай ордэнскай стужцы (з адваротным парадкам чорных і белых палос).
Статыстыка ўзнагароджанняў
правіць- 6 202 883 крыжамі былі ўзнагароджаны франтавікі (ваявалі)
- 1 120 449 крыжамі былі ўзнагароджаны ўдзельнікі вайны (не ваявалі)
- 345 112 крыжоў былі ўручаны ўдовам
- 372 950 крыжоў былі ўручаны бацькам загінулых
Сярод усіх узнагароджаных былі:
- Герман Герынг, быў узнагароджаны 1 верасня 1934 г.
- Адольф Гітлер, быў узнагароджаны 4 верасня 1934 г.
- Ганаровых крыжоў 1-й ступені: 6 250 000
- Ганаровых крыжоў 2-й ступені: 1 200 000
- Ганаровых крыжоў 3-й ступені: 720 000
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганаровы крыж ветэрана вайны