Ганна Дзмітрыеўна Маторная

Ганна Дзмітрыеўна Маторная — беларускі тэатральны рэжысёр, педагог.

Ганна Дзмітрыеўна Маторная
Дата нараджэння 23 лютага 1972(1972-02-23) (52 гады)
Месца нараджэння Ніжні Тагіл
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Прафесія рэжысёр-пастаноўшчык
Гады актыўнасці 1993 — цяперашні час
Тэатр Вялікі тэатр Беларусі, Музычны тэатр
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Ніжнім Тагіле. У 1991 годзе скончыла Гродзенскае музычнае вучылішча, аддзяленне харавога дырыжыравання. Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі імя Луначарскага па спецыяльнасці «дырыжор-хормайстар» (выпуск 1996 года, клас прафесара Т. П. Гулінай), магістратура — 1997 г. аспірантура — 2001 г., навуковы кіраўнік — В. Л. Яканюк;) і там жа па спецыяльнасці «музычная рэжысура» (выпуск 2009 года, курс М. Н. Ізворска-Елізар’евай).

У 1993 годзе прынята ў харавы калектыў Беларускага музычнага тэатра, з 1997 года заняла пасаду хормайстра.

З 1998 года работу ў Музычным тэатры Ганна Маторная сумяшчае з выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (выкладчык кафедры харавога дырыжыравання: чытае лекцыйныя курсы «Гісторыя беларускай харавой музыкі», «Гісторыя замежнай харавой музыкі», «Методыка вакальна-харавога і музычна-эстэтычнага выхавання дзяцей і юнацтва» і выкладае дысцыпліну «Чытанне харавых партытур»). З 2010 года Ганна Маторная выкладае на кафедры опернай падрыхтоўкі БДАМ (рэжысёр-пастаноўшчык камернай камічнай оперы «Фантазія» В. Кур’яна, оперы «Багема» Дж. Пучыні).

З 2010 года з’яўляецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам музычнага тэатра, а з 2021 года з’яўляецца рэжысёрам Вялікага тэатра Беларусі.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць